Цэх па выпуску покрыўных матэрыялаў для вырошчвання грыбоў магутнасцю да 40 тыс. тон прадукцыі ў год адкрылі на базе торфабрыкетнага вытворчага ўпраўлення «Бярозаўскае» УП «Брэстаблгаз», паведамляе БелТА.
Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, гэта першы для тарфяной галіны праект па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі для грыбаводства з высокім дабаўленым коштам. Грунты, якія будуць тут выпускаць, паводле міністра, прайшлі неабходныя лабараторныя даследаванні і пацвердзілі сваю высокую якасць.
Вырошчваннем шампіньёнаў у Беларусі займаюцца каля 30 прадпрыемстваў. Штогод яны закуплялі покрыўныя матэрыялы за мяжой, а цяпер будуць выпрабоўваць, ці такія добрыя айчынныя замяняльнікі.
Каментары