Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу далажыў Уладзіміру Пуціну пра завяршэнне ў Расіі частковай мабілізацыі, паведамляе ТАСС. Хоць афіцыйнага ўказа на гэты конт пакуль што няма.
Па словах Шайгу, «вызначанае заданне ў 300 тысяч чалавек выканана, іншых мабілізацыйных заданняў не плануецца».
«Ваенныя камісарыяты ў рамках спецыяльнай ваеннай аперацыі працягнуць мерапрыемствы па камплектаванні войскаў толькі за кошт прыёму добраахвотнікаў і кандыдатаў на праходжанне вайсковай службы па кантракце», — дадаў ён.
На вайсковую службу ў рамках мабілізацыі прызвалі сярод іншых больш за 1,3 тысячы работнікаў органаў выканаўчай улады рознага ўзроўню, адзначыў Шайгу.
Каментары