Грамадства11

Беларускага шпіёна ў Латвіі асудзілі на восем гадоў. Ён фатаграфаваў важныя аб'екты

Рыжскі гарадскі суд 28 кастрычніка прысудзіў грамадзяніна Беларусі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць беларускай вайсковай разведкі.

Грамадзяніна Беларусі па падазрэнні ў шпіянажы 15 лютага затрымала Служба дзяржбяспекі Латвіі (СДБ) сумесна з разведкай.

Спецслужбы высветлілі, што ён таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб'екты латвійскай абароннай сістэмы, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры па даручэнні беларускай ваеннай разведкі.

Усяго беларусу ўдалося здабыць інфармацыю як мінімум пра 17 аб'ектаў дзяржаўнага значэння.

Па ацэнцы СДБ, інфармацыя можа прадстаўляць важнасць як для беларускіх, так і для расійскіх вайскоўцаў. Напрыклад, даныя могуць быць выкарыстаны ў выпадку магчымага ваеннага канфлікту з НАТА, у тым ліку з Латвіяй, для планавання дыверсій або нападаў на ваенныя аб'екты і крытычную інфраструктуру краіны.

Следчыя таксама высветлілі, што затрыманы быў завербаваны і навучаны на тэрыторыі Беларусі. Яго заключылі пад варту і выставілі абвінавачванне ў шпіянажы. 28 кастрычніка адбыўся суд.

Каментары1

  • Дырэктар школы
    28.10.2022
    "Следчыя таксама высветлілі, што затрыманы быў завербаваны і навучаны на тэрыторыі Беларусі" -- і хто ж яго так вучыў, што лёгка папаўся?

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку22

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку22

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →