Грамадства22

Пракуратура патлумачыла, чаму арыштавалі дырэктара «Суседзяў»

Пракуратура Мінска санкцыянавала змяшчэнне пад варту службовай асобы сеткі крам «Суседзі», у дачыненні да якой заведзена крымінальная справа з-за павышэння цэн, з улікам абставінаў і асобы падазраванага. 

Віктар Аванесаў

Паведамляецца, што дырэктар арганізацыі ведаў пра патрабаванні дырэктывы аб недапушчэнні павышэння цэн, але не прыняў належных і своечасовых мер па недапушчэнні іх росту. Гэта прывяло да пераацэнкі цэн тавараў у 100 крамах сеткі і росту рознічных цэн на не менш як 65 асартыментных пазіцый.

Павышэннем цэн сетка крам «Суседзі» зрабіла істотную шкоду правам і законным інтарэсам не менш як тысячы грамадзян, якія набылі гэтыя тавары па завышаным кошце, а таксама дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Распачата справа па ч. 2 арт. 425 (Бяздзейнасць службовай асобы) Крымінальнага кодэкса. Максімальны тэрмін пакарання па артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Абранне гэтай меры зроблена з улікам абставінаў зробленага, інфармацыі пра асобу падазраванага. Зараз па крымінальнай справе праводзяць неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.

Чытайце таксама:

Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

Каментары2

  • Ёсік
    27.10.2022
    Грошы патрэбны на красаўцаў і хрэнінцаў. Абавязкова пад варту браць? Зразумела, так хутчэй грошы пералічыць.
  • Іван
    27.10.2022
    Масавыя рэпрэсіі. І ўсе іх арганізатары павінны панесці строгае пакаранне.

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне адарвалі руку ветліваму ліхтару2

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

Памёр Мікола Лавіцкі1

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →