На беларускіх дарогах з'явяцца інтэлектуальныя транспартныя сістэмы
Інтэлектуальныя транспартныя сістэмы з'явяцца ў Беларусі, адпаведная пастанова №724 зацверджаная ўрадам, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адзначаецца, што сістэмы павінны садзейнічаць забеспячэнню бяспекі дарожнага руху, павышэнню эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху, павышэнню якасці транспартнай дзейнасці, планавання і кіравання транспартнай інфраструктурай.
Сярод задач інтэлектуальных транспартных сістэм:
- маніторынг дарожнага руху;
- арганізацыя дарожнага руху;
- інфармаванне ўдзельнікаў дарожнага руху;
- арганізацыя электроннай аплаты транспартных паслуг;
- маніторынг транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, умоў надвор'я і стану навакольнага асяроддзя і інш.
Каардынаваць стварэнне і развіццё сістэм будзе Міністэрства транспарту і камунікацый, а таксама мясцовыя ўлады. Акрамя таго, паўнамоцтвы ў дачыненні да сістэм на дарогах і вуліцах у частцы забеспячэння бяспекі і эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху атрымае МУС.
Каментары