Беларуская чыгунка на лістападаўскія святы прызначае больш за 40 дадатковых цягнікоў
Беларуская чыгунка прызначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах у перыяд з 28 кастрычніка па 8 лістапада, паведаміла прэс-служба БЧ.

У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Пінск, Мінск — Камунары, Брэст — Гомель, Крычаў — Орша (Гродна).
У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй (зносін з іншымі суседзямі цяпер у Беларускай чыгункі няма) прызначаныя дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск/Віцебск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбург — Смаленск.
Поўны пералік усіх прызначаных цягнікоў глядзіце на сайце Беларускай чыгункі.
Каментары