Пра імкненне дабівацца пазбаўлення Расіі ўдзелу ў сусветным футбольным жыцці заявіў прэзідэнт футбольнай федэрацыі Украіны Андрэй Павелка. Ён сказаў, што лісты з патрабаваннем выключыць Расію з УЕФА і ФІФА ўжо накіраваныя адрасатам.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_10/756460710827538-v0ngw.jpg.webp)
Украіна так адрэагавала на ўчарашні даклад віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Чарнышэнкі Уладзіміру Пуціну. Там чыноўнік заявіў, што Расія, маўляў, гатовая інтэграваць у сваю футбольную структуру клубы з Крыма і акупаваных тэрыторый.
Крымскія каманды спрабавалі гэта зрабіць з 2014 года, але ФІФА выступала катэгарычна супраць. Цяпер жа, калі расейскі футбол — як і большасць відаў спорту — і так пад санкцыямі з-за пачатку вайны, улады гатовыя пайсці на тое, каб афіцыйна прыняць у свой чэмпіянат каманды з Крыма, Данецка, Луганска і частак Херсонскай і Запарожскай абласцей.
Цяпер сяброўства Расіі ў ФІФА і УЕФА проста замарожанае. Калі ж уключэнне новых клубаў адбудзецца, гэта будзе азначаць поўны разрыў адносін Расіі з усім футбольным светам.
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w450h300crop1webp1/photos/z_2025_01/photo_2025-01-12_16-36-38-t26d6.jpg.webp)
Каментары