Грамадства1515

Выдавец Бродскага патлумачыў, чаму «Баладу пра маленькі буксір» прызналі экстрэмісцкай

Выдавец Андрэй Янушкевіч выказаўся адносна прызнання «экстрэмісцкай» чарговай, ужо трэцяй кнігі з выдадзеных у ягоным выдавецтве. Гэтым разам пад рэпрэсіі патрапіла дзіцячая кніжка нобелеўскага лаўрэата Іосіфа Бродскага «Балада пра маленькi буксiр». А прычына, па якой губазікаўцы гэтым выданнем зацікавіліся, нечаканая.

«Калі 16 траўня губазікаўцы прыйшлі ў «Кнігаўку» і пачалі канфіскоўваць кнігі, я запытаўся ў галоўнага начальніка, што не спадабалася ў кнізе нобелеўскага лаўрэата. Дзіцячы верш апублікаваны ў 1962 годзе, тэкст не мае ніякага дачынення да Беларусі… У адказ я пачуў, што падазронай з'яўляецца афарбоўка буксіра на ілюстрацыях (?!).

За ўвесь час ні мне, ні камусьці, хто меў дачыненне да выхаду, нават думка не прыходзіла асацыяваць выявы буксіра цёмна-аранжавага колеру з нашымі нацыянальнымі сімваламі. Такіх думак, нават жартам, не выказваў ніхто з нашых пакупнікоў. Не бачыў я іх і ў сацсетках. Першым, хто ўбачыў у малюнках пагрозу для беларускага рэжыму, быў вышэйзгаданы губазікавец.

Здавалася, на гэтай недарэчнасці гісторыя павінна закончыцца. Але ж прасцей зганьбіцца на ўвесь свет…

Параноя нарастае», — адзначыў выдавец.

Чытайце таксама:

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» дзіцячую кнігу Іосіфа Бродскага і выданне «Айчына. Маляўнічая гісторыя»

Каментары15

  • Суповой кубик
    25.10.2022
    А давайте Катерок из одноименного мультфильма экстремистским
    признаем, а? Он же БЧБ, а в песне «Чунга-чанга» определенно слышится «Пагоня»...
  • Абу
    25.10.2022
    Казачныя...
  • Баллада про руссошовиниста Ёсю
    25.10.2022
    Бродский определённо экстремист и хоть и признан гением и богом во плоти, но на самом деле являлся полнейшим дуралеем. Почитайте его гениальное творение "На независимость Украины", и пометьте красным фломастером этот шедевр, когда вам в следующий раз расскажут про несчастного Ёсю. Это поистине бриллиант всего творчества, венчающий корону.

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Галоўнае
Усе навіны →