Вайна11

Baza: Расійскіх мужчын, якія падлягаюць мабілізацыі, цяпер не выпускаюць з Беларусі

Па словах аднаго з супрацоўнікаў Мінскага аэрапорта, абмежаванні пачалі дзейнічаць з 20 кастрычніка, а да гэтага нібыта ўсіх мужчын выпускалі без праблем. Паводле інфармацыі выдання Baza, толькі за сёння з рэйсаў з Мінска знялі 11 расіян.

Па звестках Baza, 23-гадовы Глеб з Санкт-Пецярбурга спрабаваў пакінуць Расію ўжо трэці раз. Спачатку яго не пусцілі праз мяжу ў аэрапорце Дамадзедава, калі ён спрабаваў паляцець у Дубай. Затым знялі з аўтобуса, які ехаў у Беларусь — памежнікі сказалі Глебу, што ён знаходзіцца ў спісах і не можа пакінуць краіну.

Сёння хлопцу ўдалося пакінуць Расію — праз абхадныя сцежкі ён нарэшце трапіў на тэрыторыю Беларусі і дабраўся да Мінска, адкуль у яго быў запланаваны рэйс у Турцыю. Аднак у самалёт яго не пусцілі: супрацоўнік памежнай службы спаслаўся на пункт 4 артыкула 6 пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння і забараніў яму выезд. 

Каментары1

  • Злобный вожык
    22.10.2022
    I’m back in the USSR. Седи теперь, хлопча, жди свой час.

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання91

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску7

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць