Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што новая справа заведзеная па прыкмеце паўторнасці, і адзначаюць, што кожнае «інтэрв'ю экстрэмістам утварае асобны склад злачынства».
Верагодна, гаворка ідзе пра ч. 2 арт. 364-1 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб).
Ягора Лебядка затрымалі 12 ліпеня і спачатку арыштавалі на «суткі», а пасля распачалі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).
Каментары