Камеры на дарогах Мінска пачалі сканаваць аўтамабілі на тэхагляд
Як паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый, устаноўленыя ў Мінску ўздоўж аўтадарог камеры фота— і відэафіксацыі пачалі кантраляваць наяўнасць дзяржтэхагляду.

У Мінтрансе нагадалі, што з 1 сакавіка ў Беларусі за адсутнасць тэхагляду, зафіксаванай працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота— і кіназдымкі, відэазапісу, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.
Сістэма працуе наступным чынам: камера распазнае нумар машыны, які звяраюць з базай дадзеных «Белтэхагляду». Калі аўтамабіль не прайшоў тэхагляд, то яго ўладальніку спачатку вынесуць папярэджанне, а пры паўторным парушэнні выпішуць штраф на 0,5 базавай велічыні (16 рублёў).
Каментары