Вайна44

Ва ўкраінцаў канчаюцца ракеты да савецкіх С-300. Што яны будуць рабіць далей?

Дзмітрый Шумскі — украінскі вайсковец, які знішчыў дзве расійскія ракеты «Стынгерамі», хаця звычайна «Стынгеры» выкарыстоўваюцца для знішчэння верталётаў. Цяпер уся супрацьпаветраная абарона Украіны — гэта такія салдаты са стынгерамі, піша WP.

Сістэма С-300. Падобнымі карыстаюцца ўкраінцы. Фота: vecteezy.

Расія нацэлілася на аб'екты цывільнай інфраструктуры, якія забяспечваюць цяплом, электрычнасцю і вадой насельніцтва Украіны. Заходнія краіны паабяцалі неадкладна накіраваць ва Украіну сродкі супрацьпаветранай абароны ў адказ на такую тактыку Расіі.

Вашынгтон заявіў, што паскорыць пастаўку дзвюх сістэм супрацьпаветранай абароны, вядомых як NASAMS, яшчэ шэсць будуць пастаўленыя крыху пазней. Германія паабяцала паставіць чатыры сістэмы IRIS-T. Зяленскі прасіў аб дапамозе з комплексамі СПА з першых дзён вайны, якая доўжыцца ўжо 8 месяцаў.

10 кастрычніка Расія выпусціла па Украіне 83 ракеты. 43 былі збітыя, але 40 прынеслі смерці і разбурэнні. На фоне расійскіх атак ўкраінская супрацьпаветраная абарона была вымушаная праявіць крэатыў.

Капітан Уладзімір Клімін, намеснік камандзіра батальёна, які працуе з зенітна-ракетнымі комплексамі С-300 у Кіеўскай вобласці, гаворыць, што ягоныя падначаленыя працуюць у кароткія змены, каб заставацца гатовымі да атак.

Клімін сказаў, што яго падраздзяленне, напрыклад, ніколі не прамахвалася. Праблема ў тым, што ва Украіне не хапае падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны, каб прыкрыць усе раёны краіны.

«Ёсць расейцы, якія не дурныя і ўмеюць думаць», — сказаў Клімін. — І таму яны спрабуюць абысці нашы сістэмы супрацьпаветранай абароны, выкарыстоўваючы ландшафт або разведданыя пра тое, дзе мы знаходзімся. Нас спрабуюць перамагчы. Але калі сістэма бачыць цэль і нацэльваецца на яе, то яна яе збівае».

Гэта своеасаблівая шахматная гульня. Размяшчэнне супрацьпаветранай абароны Украіны пастаянна змяняецца, а расіяне ў адказ мяняюць маршруты сваіх ракет.

Патрэба Украіны ў заходніх супрацьпаветраных комплексах заключаецца ў ліквідацыі прабелаў зон пакрыцця.

Праблема ў тым, што большасць украінскіх сістэм — савецкія, ім больш за 30 гадоў. NASAMS і нямецкія сістэмы IRIS-T нашмат больш дасканалыя, гаворыць Дзяніс Смажны, начальнік падрыхтоўкі зенітных ракетных войскаў Украіны.

«Нам трэба замяніць нашы старыя сістэмы, таму што яны проста не змогуць хутка справіцца з гэтымі пагрозамі, — сказаў Смажны, які знаходзіцца за мяжой і вучыцца кіраваць NASAMS. У нас заканчваюцца ракеты».

Праблема яшчэ і ў тым, што расіяне пачалі запускаць танныя іранскія дроны-камікадзэ, і марнаваць на іх дарагія ракеты «зямля-паветра» ўкраінцам не зусім рацыянальна, бо нечым трэба збіваць і крылатыя ракеты (якія прыносяць нашмат больш разбурэнняў).

Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, да прыбыцця NASAMS яшчэ некалькі тыдняў. Падрыхтоўка ўкраінскіх вайскоўцаў адбываецца ў экспрэс-рэжыме. Пакуль NASAMS не прыедуць, украінцы будуць абыходзіцца тым, што ў іх ёсць.

Каментары4

  • пока так
    21.10.2022
    Возле каждой ТЭЦ, ТЭС - поставить спаренную зенитку и двух украинцев с стингерами.
  • Putin
    21.10.2022
    Найбуйнейшым пастаўшчыком зброі ва Украіну з'яўляецца Расея.
  • SHOS
    22.10.2022
    Putin, проблема ещё и в мат базе.
    Можно слепить из трёх подбитых танков один, но на сколько хватит запчастей с доноров?
    О боеприпасах говорится в статье.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць