Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх абаронных прадпрыемстваў
Указам Уладзіміра Зяленскага Кіеў увёў санкцыі супраць амаль 1400 юрыдычных асоб, большасць з якіх расійскія. Але ёсць у спісе і беларускія прадпрыемствы, піша Office Life.
Пад санкцыі трапілі не толькі замежныя «дочкі» расійскіх кампаній і банкаў, але і Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі, навукова-вытворчае «ДКБ ТСП» і ТАА «Абаронныя ініцыятывы», а таксама дзяржаўнае знешнегандлёвае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка».
Сярод расійскіх кампаній пад абмежаванні патрапілі Альфа-Банк, «Растэлекам», КамАЗ і многія іншыя.
Сярод іншых у санкцыйным спісе Украіны ёсць і кампаніі з Харватыі.
Дакументам прадугледжана 17 абмежавальных захадаў у дачыненні да юрыдычных асоб, якія трапілі ў пералік, у тым ліку блакаванне актываў і поўнае спыненне гандлёвых аперацый.
Каментары