Свет33

У «Вікіпедыі» раскрылі сетку ценявых рэдактараў, якія прасоўвалі расійскую ваенную прапаганду

Эксперты раскрылі дзейнасць групы ценявых рэдактараў «Вікіпедыі». Яны карэктавалі інфармацыю, каб прасоўваць крамлёўскую прапаганду аб вайне Расіі супраць Украіны. Даследаванне правялі два брытанскія аналітычныя цэнтры — Інстытут стратэгічнага дыялогу (ISD) і Цэнтр аналізу сацыяльных медыя (CASM). Вынікі сваёй працы аналітыкі апублікавалі ў сумеснай справаздачы.

Эксперты прааналізавалі дзейнасць 86 рэдактараў «Вікіпедыі», звольненых з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Прычына пазбаўлення іх пасады — парушэнне кодэкса этыкі інфармацыйнага партала. 

Былыя супрацоўнікі ўносілі тонкія змены ў матэрыялы, якія тычыліся расейскай агрэсіі. Яны спрабавалі маніпуляваць інфармацыяй і хоць бы трохі схіляць яе ў бок Расіі. Рэдактары хацелі паказаць крамлёўскія версіі падзей максімальна аб'ектыўнымі і падважыць праўдзівасць трактовак.

Са слоў аналітыкаў, былыя супрацоўнікі «Вікіпедыі» дадавалі ў матэрыялы цытаты расійскіх палітыкаў і прэс-рэлізы Масквы, каб узмацніць аргументы агрэсара. Яны таксама стваралі спецыяльныя тэмы з мэтай перакрывіць гісторыю і дадавалі спасылкі на прапагандысцкія рэсурсы РФ.

«Адной з пагроз для Вікіпедыі з'яўляецца выкарыстанне падазроных або тэндэнцыйных крыніц. Таму спачатку мы праверылі падыход фільтрацыі рэдагаванняў на аснове таго, ці дадаюць яны спасылкі на афіляваныя або спансаваныя дзяржаўнымі СМІ сайты», — сказана ў даследаванні.

Пры гэтым эксперты наўпрост не абвінавачваюць былых рэдактараў у сувязі з Крамлём. Аналітыкі сцвярджаюць, што цяпер цяжка вызначыць, ці была паміж звольненымі супрацоўнікамі нейкая сувязь.

Каментары3

  • Сирожа
    20.10.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Ннпе
    20.10.2022
    Тараканы распаўзліся па свеце
  • AlesGut
    21.10.2022
    Раскрыцьцё стагоддзя: прапаганда рашкі ў інэце

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць