Грамадства

У Брэсце палітвязню далі 2,5 года калоніі па «справе Зельцэра»

У Брэсцкім абласным судзе 14 кастрычніка па «справе Зельцэра» асудзілі 34-гадовага палітзняволенага Яўгена Тазава. Паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Фрагмент з налёту сілавікоў на кватэру Андрэя Зельцэра

Згодна з версіяй абвінавачання, Тазаў напрыканцы верасня 2021 года «размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце каментар пад публікацыяй адносна гібелі пры выкананні службовага абавязку супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, у якім негатыўна адгукнуўся ў цэлым пра прадстаўнікоў праваахоўнага блока, а таксама выказаў заклікі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да іх». Змест каментара невядомы.

Сам Яўген Тазаў на судзе віну не прызнаў.

Пракурор запрасіў для яго два з паловай года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і прызначыў суддзя Дзмітрый Куроўскі. Таксама ў Яўгена канфіскавалі тэлефон як «сродак здзяйснення злачынства».

Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за год — з 30 верасня 2021 года.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог9

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць