Грамадства33

Мінабароны: Тэхніка ў Расію вывозіцца для мадэрнізацыі, а да нас вязуць новую

Беларускае Міністэрства абароны адрэагавала на шматлікія паведамленні пра вываз з Беларусі ў Расію танкаў і іншай вайсковай тэхнікі і паспрабавала гэта патлумачыць. Начальнік упраўлення развіцця сістэм узбраення Узброеных сілаў Беларусі палкоўнік Сяргей Сахарук заявіў, што ў РФ беларуская тэхніка адпраўляецца для мадэрнізацыі, а наўзамен у нашу краіну пастаўляецца новая.

Сяргей Сахарук. Скрыншот з відэа

Сахарук адзначыў, што абнаўленне тэхнікі ідзе па некалькіх кірунках. Гэта мадэрнізацыя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі, закупка арміяй сучасных беларускіх узораў і пастаўка тэхнікі з прадпрыемстваў Расіі.

Начальнік упраўлення звярнуў увагу, што ў беларускае войска ўжо паступілі бронетранспарцёры БТР-82А, мадэрнізаваныя танкі Т-72Б3 і бронетранспарцёры БТР-70мб, лёгкабраняваныя аўтамабілі «Дракон» і «Кайман» і іншыя ўзоры ўзбраення.

Сахарук растлумачыў, што чым больш у войскі паступае новых узораў тэхнікі, тым больш састарэлых адзінак адпраўляюць у арсеналы і на базы ўзбраення. А там тэхніка мадэрнізуецца, рамантуецца альбо адпраўляецца ў рэзерв.

На дадзены момант паведамляецца пра завяршэнне пераўзбраення механізаваных і дэсантных падраздзяленняў. У працэсе працы вызваліліся БМП, бронетранспарцёры і аўтамабілі савецкай вытворчасці.

У Мінабароны адзначылі, што мадэрнізацыя закране бранятанкавую тэхніку і некаторыя ўзоры аўтамабільнай тэхнікі на базе ваенпрама Расіі.

Чытайце таксама:

Заўважаныя новыя эшалоны з беларускай вайсковай тэхнікай. Іх гоняць у Расію

Разведка Украіны: Расія масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы

Беларускія чыгуначнікі пацвердзілі: танкі ў Оршы — беларускі стратэгічны рэзерв, які перакідваюць у Расію

Лукашэнка перадае танкі Расіі?

Каментары3

  • Кока
    20.10.2022
    Может не надо никого в лапти обувать? Задрали врать и про вечные уения и про модернизацию. Просто оккупанты и пособники русского фашизма.
  • Кислый
    20.10.2022
    Забыл сказать, что заводы по модернизации находятся в Ростовской области,,?
  • Паляшук
    20.10.2022
    Насамрэч гэтую тэхніку пастаўляюць ва Ўкраіну. Але няўдзячныя паўднёвыя суседзі адразу заяўляюць яе пад мытны рэжым утылізацыі.)

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой3

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?4

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

У Польшчы два тыдні шукалі расійскі дрон. А цяпер заявілі, што ён на тэрыторыю краіны не залятаў4

Пазняк: Рэжым пасыпаўся182

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой3

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Галоўнае
Усе навіны →