Пра завядзенне новай крымінальнай справы супраць Паліны Шарэнды-Панасюк паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
«Стала вядома, што 9 кастрычніка Паліна выйшла з ШІЗА пасля 40 содняў знаходжання там. Але ўжо былі падрыхтаваныя новыя паперы па змяшчэнні яе ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на два месяцы. Магчыма, Паліна ўжо знаходзіцца там.
Таксама стала вядома, што на Паліну заведзена чарговая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). Пасля адбыцця тэрміну ў ПКТ Полю могуць перавесці ў СІЗА-3 г. Гомеля».
Нагадаем, што ў красавіку Паліну Шарэнду-Панасюк ужо асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Суд прызначыў ёй у дадатак да ранейшых двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Цяпер ёй зноў пагражае да двух гадоў калоніі.
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары