Міністэрства абароны Украіны гарантуе выплату 100 тысяч даляраў за перадачу ваеннага злачынца Ігара Гіркіна (Стралкова) ва ўкраінскі палон, паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення разведкі.
«Вядома, што адзін з найбольш вядомых расійскіх тэрарыстаў наважыўся аднавіць свой удзел у вайне супраць нашай дзяржавы. Ігар Гіркін (Стралкоў) — расійскі тэрарыст, былы так званы міністр абароны «ДНР». Цяпер СБУ і Генеральная пракуратура распачалі супраць Гіркіна шэраг спраў за тэрарыстычную дзейнасць, катаванні, забойствы і парушэнні дзяржаўнага суверэнітэту», — гаворыцца ў паведамленні.
У ім таксама згадваецца, што Нідэрланды таксама абвясцілі Гіркіна ў міжнародны вышук па справе аб збіцці ў 2014 годзе грамадзянскага самалёта Boeing 777 рэйса MH17.
Перад гэтым праходзіла інфармацыя, што Ігар Гіркін, які перад тым набыў вялікую папулярнасць як блогер, які няспынна крытыкаваў няздарнасць Крамля пры правядзенні «спецаперацыі ва Украіне», нібыта адправіўся ваяваць на фронт сам. За яго галаву ўжо паабяцалі ўзнагароду некалькі прыватных асоб, агульная сума дасягала 50 000 даляраў.
Каментары