Палітзняволеную былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі ў СІЗА-1
Наталлю затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Праваабаронцам стала вядома, што Наталля ўжо пераведзена ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Каментары