Вайна33

Чацвёра расійскіх мабілізаваных загінулі пад Херсонам — праз пару дзён, як апынуліся на перадавой

Чацвёра мабілізаваных з Краснаярскага краю загінулі ў вайне. Пра гэта паведаміла афіцыйнае выданне Мінусінска і раёна «Улада працы» і мясцовы сайт «Позірк.Інфо».

Фота: AP / Леа Карэа

«Мужчыны, якія пад гукі аркестра 26 верасня селі ў аўтобусы і адправіліся на вучобу ў Омск, ужо праз тыдзень апынуліся на перадавой», — напісаў «Позірк.Інфо». Мабілізаваныя загінулі ў Херсонскай вобласці 5 і 7 кастрычніка. Абставіны гібелі пакуль не выдаюцца.

Самаму малодшаму, Аляксандру Памігалаву, было 23 гады. Ён вярнуўся з тэрміновай службы толькі ў 2020 годзе.

27-гадовы Ігар Пучкоў быў жанаты, у яго засталіся двое маленькіх сыноў.

У 35-гадовага Аляксандра Парылова засталіся жонка і двое дзяцей.

Івану Пухаву было 40 год.

Нядаўна расійскі ваенкар «Zаписки мичмана Птичкина»паведамляў, што сярод мабілізаваных ужо больш за 100 чалавек загінула.

Каментары3

  • Fran
    15.10.2022
    Que gran locura ,y todo esto para que sirve,pobres familias de uno y otro lado,BASTA YA
  • K
    15.10.2022
    Пасьпяховая магілізацыя.
  • 12345
    15.10.2022
    под звуки оркестра мы сели в автобус
    поехали честно менять мир на глобус
    приехали быстро и сразу на фронт
    мы будем наси-  улучшать генофонд

    Сидели, сидели в окопе два дня
    Свистело, летело, всё мимо меня
    Я вдруг отвернулся за чаем сходить
    И тут прилетает сверху херня

    Тащили, контузия, жопа в осколках
    Сидеть мне не хочется, думал о тёлках
    Отправили в госпиталь жопа в огне
    Так я герой воевал на войне

    С призыва прошло меньше недели
    А я на каталке уж гонки метелил
    А рядом бойцы кто без рук иль ноги
    Такие вот пироги

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →