Грамадства22

Скандал у БПЦ: слуцкага епіскапа пераводзяць на ніжэйшую пасаду, прыхаджане супраць

З 13 кастрычніка епіскапа Слуцкага і Салігорскага Яўсевія пераводзяць на пасаду епіскапа Друцкага, віцебскага вікарыя. Пра гэта паведаміў журнал пасяджэння Сіноду РПЦ у Маскве. Але гэтае перамяшчэнне не стала будзённай падзеяй, бо на Случчыне з ім не пагадзіліся. 

Часова кіраўніцтва Слуцкай і Салігорскай епархіяй узяў на сябе сам кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. А прычыны, па якіх Яўсевія перавялі ў іншую епархію, прытым з яўным паніжэннем, не называюцца.

Між тым на Случчыне ў епіскапа Яўсевія ёсць актыўныя прыхільнікі, якія не згодныя з яго перамяшчэннем, пра магчымасць якога стала вядома раней. Яшчэ ў жніўні ў Слуцку сталі збіраць подпісы, каб епіскапа Яўсевія пакінулі кіраўніком епархіі. У гэты працэс былі сярод іншага заангажаваныя і мясцовыя ўлады.

Не маўчаць гэтыя людзі і цяпер. У адказ на прынятае рашэнне з'явіўся ліст, у якім выказваецца вотум недаверу Мітрапаліту Веніяміну, які, замест таго, каб «дапамагаць нам на шляху ў нашых памкненнях да Бога, сеяць дабро, мір і спакой у нашых душах, у нашых цэрквах і парафіях, таемна здзейсніў царкоўнае злачынства супраць справядлівасці, дадзенай нам Госпадам нашым Ісусам Хрыстом».

Вернікі заклікаюць да акцыі непадпарадкавання, просячы дабрачынцаў і спонсараў беларускіх епархій і храмаў спыніць фінансавую дапамогу да аднаўлення справядлівасці, а прыхаджан перастаць удзельнічаць у літургіях з Мітрапалітам Веніямінам, прыходзячы да храмаў, але молячыся звонку.

Таксама аўтары ліста звяртаюцца да органаў дзяржаўнай улады і сілавых структур з просьбай «давесці да свайго кіраўніцтва неабходнасць паўплываць на гэтую сітуацыю з мэтай настаўлення царкоўнага чыноўніка» (г. зн. мітрапаліта Веніяміна).

Урэшце, аўтары ліста вернападдана звяртаюцца і да Лукашэнкі «як да чалавека праваслаўнага» з просьбай «на сваім вышэйшым узроўні данесці да Свяцейшага Патрыярха Кірыла нашу просьбу разабрацца і вырашыць гэтую праблему для ўстанаўлення міру ў нашых сэрцах і храмах».

Цікава, што 47-гадовы епіскап Яўсевій (Цюхлоў) у становішчы сваім зусім нядаўна, толькі з чэрвеня гэтага года. Да гэтага ён 13 гадоў быў намеснікам Лаўрышаўскага манастыра на Наваградчыне. Яго папярэднікам быў епіскап Антоній, пераведзены на гродзенскую архіепіскапскую кафедру пасля таго, як з яе па палітычных меркаваннях звольнілі архіепіскапа Арцемія. 

Каментары2

  • Гервасій
    14.10.2022
    Падобна, як мышы вырашылі ў ката дапамогі прасіць. Людзі, людзі.... А справа ўся ў тым што Яўсевій проста годны чалавек, што ў наш цяжкі час ужо немала.
  • Андрусь
    14.10.2022
    Вызваліцца Украіна, вызваліцца Беларусь і выкінем тую расійскую царкву  да д'ябла з нашай краіны ды не будзем чытаць ніякія журналы ды глядзець на гэтыя разборкі прадажных папоў, мікрапаліпаў ды іншых прыслужнікаў д'ябла на чале з Гундзяевым. 

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →