Грамадства

У Мінску асудзілі за пратэсты дзве сямейныя пары. Бацькоў дваіх дзяцей адправілі ў калонію

Сужэнцаў Кацярыну Еўдакімаву і Антона Маслыку, а таксама Алену і Дзмітрыя Паўловічаў абвінавацілі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Маслыку суд Маскоўскага раёна адправіў на 1,5 года ў калонію агульнага рэжыму. Яго жонцы прысудзілі 3 гады хатняй хіміі. Алену Паўловіч суд Партызанскага раёна пакараў 2 гадамі, а Дзмітрыя 1,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму. У Паўловічаў двое дзяцей. У Еўдакімавай і Маслыкі — трое.

Фота: фэйсбук Антона Маслыкі

Кацярына Еўдакімава і Антон Маслыка

Антону Маслыку 32 гады. Ён вучыўся ў Беларускім дзяржаўным каледжы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Ад 2018 года працуе ў кампаніі «Белэнергасувязь».

Антон захапляецца рок-музыкай. Адзін з яго куміраў — савецкі спявак Віктар Цой і гурт «Кіно». У 2009 годзе Антон з сябрамі стварыў сваю каманду «Неизвестный Маршрут». У ёй быў вакалістам і гітарыстам. Гуляў у амерыканскі футбол.

Фота: prisoners.spring96.org

У Антона ёсць канал на тыктоку, дзе ён выкладаў відэа-ролікі пра ягонае кухарства, а таксама дзяліўся сакрэтамі і дасягненнямі ў броварстве і вінакурстве.

Жонка Кацярына таксама слухае рок-музыку, падлеткам хадзіла на канцэрты беларускіх гуртоў. 

Паводле праваабаронцаў, Кацярына і Антон выходзілі ў 2020 годзе на нядзельныя маршы пратэсту. Фотаздымкі з іх і выявілі аператыўнікі ў інстаграме. 

Еўдакімаву і Маслыку праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі.

Антона сілавікі бралі жорстка. Машыну, у якой разам з ім ехала жонка і дзеці, спынілі супрацоўнікі ДАІ. На вачах блізкіх Антона скруцілі, начапіўшы кайданкі, а затым кінулі ў следчы ізалятар.

Кацярына Еўдакімава, паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», з 1 верасня была пад хатнім арыштам.

14 кастрычніка суд Маскоўскага раёна вынес прысуд пары па абвінавачванні ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Пракурор настойваў, каб ім прысудзілі па паўтары гады калоніі.

Суддзя Сяргей Кацэр адправіў Антона на 1,5 года ў калонію агульнага рэжыму, а Кацярыну пакараў 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Алена і Дзмітрый Паўловічы

Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», Алену Паўловіч (Чарных) суддзя Міхаіл Макарэвіч з суду Партызанскага раёна абвінаваціў у «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і адправіў жанчыну ў калонію агульнага рэжыму на 2 гады. Яе мужа, Дзмітрыя Паўловіча, асудзілі на 1,5 года.

Фота: старонка «Укантакце» Алены Чарных

Праваабаронцы пішуць, што 34-гадовую Алену сілавікі схапілі сёлета 26 ліпеня і ўтрымлівалі да суда ў следчым ізалятары. Там знаходзіўся і муж.

«Алена — гаспадыня салону друку «Ліса» з Барысава. Пры вобшуку сілавікі прымусілі жанчыну здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры», — адзначаецца ў паведамленні праваабаронцаў.

У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася відэа з тым, як Алена здзірае ў сваім салоне шпалеры. У памяшканні сілавікі перавярнулі ўсё дагары нагамі. У «пакаянным» відэа прадпрымальніца і яе муж кажуць, што ўлетку 2020 году ўдзельнічалі ў пратэстах.

Фота: t.me/viasna96

Спачатку Алену ўтрымлівалі «на сутках», а пазней перавялі ў СІЗА-1. Ейнаму мужу адразу прысудзілі 14 дзён адміністрацыйнага арышту, а потым таксама адправілі ў следчы ізалятар.

Алена Паўловіч прызнаная праваабарончай супольнасцю палітзняволенай. Дзеці знаходзяцца пад прыглядам бабулі.

Каментары

Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог падставіць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў

Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог падставіць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў26

Сікорскі: Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшалі4

Сёння пачынаюць судзіць 24-гадовую мінчанку за ўдзел у акцыі пратэсту

Зварот Байдэна да нацыі нагадваў пахавальны марш — Bild

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу1

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ1

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог падставіць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў

Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог падставіць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў

Галоўнае
Усе навіны →