Расійскі ваенкар: Сярод мабілізаваных ужо больш за 100 чалавек загінула
Канал «Zаписки мичмана Птичкина» паведамляе пра «больш за 100 загінулых» сярод тых, каго прызвалі ў войска ў рамках мабілізацыі.
«Цяпер галоўная задача — упарадкаваць мабілізацыю і абавязковае навучанне мабілізаваных. Сярод тых, каго прызвалі, ужо больш за 100 загінулых», — піша канал.
Расійскія ўлады аб’явілі частковую мабілізацыю 21 верасня. Нягледзячы на тое, што навабранцаў збіраліся навучаць два месяцы, ужо праз тры тыдні з’явіліся афіцыйныя паведамленні пра гібель нядаўніх цывільных. Учора расійскія ўлады пацвердзілі мінімум 7 выпадкаў.
Ад пачатку мабілізацыі не прайшло і месяца. Уладзімір Пуцін у Астане заявіў, што на фронт адправілі яшчэ толькі 16 тысяч мабілізаваных.
Каментары