Лукашэнка: У Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас саміту ў Астане, піша ТАСС.
«У сувязі з абвастрэннем уведзены рэжым такой павышанай тэрарыстычнай небяспекі. Таму мы пачалі працэдуры з разгортваннем саюзнай (з РФ) групоўкі войскаў, аснову якой складае армія Беларусі, якая дапаўняецца ўжо часткамі Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Лукашэнка.
Раней пра тое, што ў Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.
Каментары