Спявак Макс Корж выказаў у інстаграме ўпэўненасць, што беларусы не будуць ваяваць супраць украінцаў.
«Не пойдуць беларусы на чужую зямлю. Так было заўсёды і за сем месяцаў нічога не памянялася. Верце ў лепшае».
Дагэтуль Макс Корж неаднаразова выказваўся супраць вайны, запісаўшы нават дзве антываенныя песні. З-за гэтага ён фактычна адмовіўся ад магчымасці выступаць у Расіі.
Каментары