Свет66

Столтэнберг: У выпадку буйной дыверсіі на аб'ектах крытычнай інфраструктуры НАТА можа прымяніць артыкул аб калектыўнай абароне

У адказ на выбухі на газаправодах «Паўночны паток» НАТА ўзмацняе абарону крытычнай інфраструктуры. Любая атака на яе пацягне за сабой «рашучы і згуртаваны адказ», заявіў генеральны сакратар альянсу Столтэнберг, піша Deutsche Welle.

НАТА ўзмоцніць абарону крытычнай інфраструктуры краін альянсу ў адказ на меркаваныя дыверсіі на расійскіх газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2» у Балтыйскім моры.

«Мы павялічылі прысутнасць у Паўночным і Балтыйскім морах да 30 караблёў», — заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг 11 кастрычніка ў Бруселі.

Паводле яго слоў, гэтыя караблі атрымліваюць падтрымку з паветра і з дапамогай падводных прылад. Акрамя таго, краіны альянсу робяць больш строгімі меры бяспекі вакол інфраструктурных аб'ектаў і пашыраюць абмен інфармацыяй паміж спецслужбамі, сказаў Столтэнберг.

«Любая атака на аб'екты крытычнай інфраструктуры краін НАТА пацягне за сабой згуртаваны і рашучы адказ», — заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу. Якім будзе гэты адказ, залежыць ад атакі.

Столтэнберг не выключыў, што ў выпадку буйной дыверсіі НАТА можа прымяніць артыкул 5 свайго статуту аб калектыўнай абароне. Калектыўная абарона азначае, што напад на аднаго з членаў НАТА будзе разглядацца як напад на ўсіх членаў НАТА.

Да крытычнай інфраструктуры, з ягоных слоў, адносяцца не толькі газаправоды, але і падводныя кабелі электрасетак і інтэрнэту.

У канцы верасня на ўчастках газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2», якія вядуць з Расіі ў Германію, непадалёк ад дацкага вострава Барнхольм у выключных эканамічных зонах Даніі і Швецыі адбылося некалькі магутных выбухаў, у выніку якіх у газаправодах утварылася не менш за чатыры пашкоджанні. Улады Швецыі правялі расследаванне, заявіўшы па яго выніках, што «Паўночныя патокі» былі разбураныя наўмыснымі выбухамі.

9 кастрычніка пачала расследаванне Федэральная пракуратура Германіі. Да вострава Барнхольм адправіліся два караблі ВМС ФРГ з вадалазамі, якія павінны задакументаваць пашкоджанні труб. У Федэральнай пракуратуры падкрэслілі, што гаворка ідзе пра сур'ёзную атаку на энергетычную інфраструктуру, што ставіць пад пагрозу бяспеку Германіі.

Чытайце таксама:

Бундэсвер чакае гібрыдных пагроз і атакі на інфраструктуру Германіі. Магчыма, сёння такая адбылася

Брытанцы мяркуюць, што «Паўночны паток» маглі падарваць дыстанцыйна загадзя пастаўленымі мінамі

Шведскія сейсмолагі: На маршрутах «Паўночных патокаў» фіксаваліся выбухі

Каментары6

  • 8
    11.10.2022
    НАТА ўсё бліжэй і бліжэй да лагічнага рашэньня...
  • Так
    11.10.2022
    Пуцiн думау што у казку папау. Захад не трэба злаваць, калi захоча, знiшчыць гэту расiю i развалiцца за тыдзень.
  • Железный Дровосек
    12.10.2022
    Да уже ж до всех дошло,что пунька —это сегодняшний гитлер,чего с ним и его отупевшей орлов цацкаться? Все равно придётся воевать,только жертв будет больше.

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →