Грамадства11

У Мінску адбыўся семінар для дзяржаўных прапагандыстаў з удзелам інстытута ЮНЕСКА

Мерапрыемства «Мегаполіс — у люстэрках сучасных медыя» праходзіла 6 кастрычніка ў кангрэс-холе гасцініцы «Вікторыя», а таксама ў рэдакцыі агенцтва «Мінск-навіны», піша Радыё Свабода. Звяртаючы пры гэтым увагу на некаторыя дзіўныя рэчы.

Сярод удзельнікаў былі самыя адыёзныя праўладныя прапагандысты — Ігар Тур, Андрэй Мукавозчык, Дзмітрый Партон, Андрэй Крывашэеў, Кірыл Казакоў, Алёна Радоўская, Юлія Арцюх, начальніца ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава. Таксама былі запрошаныя галоўныя рэдактары праўладных СМІ Tochka.by і «Смартпресс» — адпаведна, Павел Тухто і Вячаслаў Зяньковіч.

Міжнародных гасцей прадстаўляў, у прыватнасці, французскі журналіст Адрыян Баке. Гэта часты госць расійскіх прапагандысцкіх шоу, які сцвярджаў, што «на свае вочы бачыў зверствы ўкраінскай арміі», але не прадстаўляў ніякіх фактаў. У мінулым Баке быў вайскоўцам, які напісаў рэзанансную кнігу пра ўласнае раненне, якая аказалася выдумкай, пра гэта шмат пісалі ў французскай прэсе.

У Мінску Баке заявіў, што хоча раскрыць вочы свету на тое, што адбываецца ва Ўкраіне. Яго ахвотна цытавалі беларускія дзяржаўныя СМІ.

Арганізатарамі форуму выступалі Міністэрства інфармацыі, Мінгарвыканкам, Беларускі саюз журналістаў, БРСМ, факультэт журналістыкі БДУ. Адметна, што сярод арганізатараў адразу дзве структуры, звязаныя з ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры). Гэта Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА і інстытут ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі.

Самі арганізатары форум называлі проста: «Семінар ЮНЕСКА». Эмблема міжнароднай арганізацыі з'явілася на афіцыйным лога мерапрыемства.

Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА дзейнічае ў Беларусі з 1956 года. На сённяшні момант яе кіраўнік — міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Гэта беларуская арганізацыя.

А вось інстытут ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі — арганізацыя міжнародная. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце, ён быў утвораны на генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 1997 годзе, інстытут з'яўляецца структурным падраздзяленнем ЮНЕСКА. Офіс арганізацыі знаходзіцца ў Маскве, а ўзначальвае яго кітайскі навуковец Тао Чжань.

Радыё Свабода рабіла запыт у інстытут ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі, каб даведацца, чаму гэтая арганізацыя вырашыла падтрымаць семінар у Мінску, але пакуль адказу так і не атрымала.

Адметна, што ў красавіку 2022 года зліквідаваная беларускімі ўладамі Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ад ЮНЕСКА прэмію Гільерма Кана за ўнёсак у свабоду прэсы.

«Уручаючы прэмію БАЖ, мы падтрымліваем усіх журналістаў ва ўсім свеце, якія крытыкуюць, выступаюць супраць і выкрываюць аўтарытарных палітыкаў і рэжымы, перадаюць праўдзівую інфармацыю і прасоўваюць свабоду выказвання меркаванняў», — казаў старшыня міжнароднага журы прэміі Альфрэд Лэла.

Радыё Свабода цікавілася ў прадстаўнікоў БАЖ, якая працягвае працу ў эміграцыі, ці чулі яны штосьці пра мерапрыемства пад эгідай ЮНЕСКА і ці не атрымлівалі запрашэння ўзяць удзел у форуме, але там ім адказалі, што чуюць пра семінар упершыню.

Каментары1

  • Mike
    12.10.2022
    ЮНЕСКА, ААН – уся гэтая нікому не падсправаздачная міжнародная бюракратыя гэта такая клаака, што хавайся ў бульбу

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?6

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

«Выйшлі хлопчыкі з чамаданчыкамі». Лідар гурта РСП расказаў, як Лукашэнка прыязджаў на здымачную пляцоўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі збіраецца ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі збіраецца ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →