Згодна з пастановай Нацбанка, банкі павінны забяспечыць працу сістэмы для юрыдычных асоб з 19 снежня. Што тычыцца фізічных асоб, то іх плануюць падключыць толькі 1 красавіка наступнага года.
Нацбанк будзе выступаць аператарам сістэмы імгненных плацяжоў разліковага цэнтра плацежнай сістэмы па плацяжах унутры краіны.
У Нацбанку адзначылі, што Сістэма імгненных плацяжоў будзе цалкам аўтаматызаваная. Плацеж будзе праходзіць практычна з той жа хуткасцю, з якой перадаецца інфармацыя.
Пасля падлучэння рахунку да сістэмы хуткіх плацяжоў пераводы сродкаў будуць рабіцца кругласутачна, аднак кліенты не змогуць іх адклікаць пры няправільным уводзе рэквізітаў.
Каментары