Навука і тэхналогіі99

Як выглядаў Ісус? Крыміналісты паспрабавалі даць адказ

Дасягненні судова-медыцынскай экспертызы дапамагаюць узнавіць твар Богачалавека.

Фота: Pixabay

Артыкул пад назвай «Сапраўднае аблічча Ісуса» першапачаткова быў апублікаваны ў часопісе Popular Mechanics яшчэ ў снежні 2002 года. З тых часоў навука працягвала ўдасканальваць тэхнікі рэканструкцыі твару. Праз два дзесяцігоддзі выданне ўзнаўляе гэтую гісторыю, бо цікавасць да тэмы трывае дагэтуль.

Пытанне аб тым, як сапраўды выглядаў Ісус, ускладняе такі просты факт, што нідзе ў Новым Запавеце Богачалавек не апісаны, а яго малюнкі ніколі не былі знойдзены.

Уплыў культуры і традыцый мастакоў можа быць сапраўды глыбокім. Ісуса ў розных частках Зямлі могуць паказваць па-рознаму: як чорнага, араба або лацінаамерыканца.

Адказ з'явіўся ў новай захапляльнай галіне навукі: судовай антрапалогіі. Выкарыстоўваючы метады, распрацаваныя для раскрыцця злачынстваў, брытанскія навукоўцы пры дапамозе ізраільскіх археолагаў аднавілі тое, што, на іх думку, з'яўляецца найбольш дакладнай выявай Сына Божага.

Цела як доказ

Судовая антрапалогія выкарыстоўвае культурныя і археалагічныя даныя, а таксама фізічныя і біялагічныя навукі для вывучэння розных груп людзей.

Рычард Нів, медыцынскі мастак на пенсіі, які працаваў ва Універсітэце Манчэстэра, зразумеў, што судовая антрапалогія таксама можа праліць святло на знешні выгляд Ісуса.

Твар Ісуса, адноўлены ў лічбавым выглядзе. Фота: Popular Mechanics

Рэканструкцыя Езуса

Апісанне Мацвеем падзей у Гефсіманіі дае ключ да сапраўднага аблічча Ісуса. Сцвярджаецца, што яго рысы былі тыповымі для галілейскіх семітаў той эпохі. І таму першым крокам Ніва і яго даследчай групы было набыццё чарапоў з-пад Іерусаліма, дзе жыў і прапаведаваў Ісус. Чарапы семітаў гэтага тыпу раней былі знойдзеныя ізраільскімі археолагамі.

Маючы ў руках тры добра захаваныя ўзоры чарапоў часоў Ісуса, Нів выкарыстаў камп'ютарызаваную тамаграфію, каб стварыць іх рэнтгенаўскія «зрэзы», такім чынам раскрываючы драбнюткія дэталі структуры кожнага з іх. Затым спецыяльныя камп'ютарныя праграмы ацанілі масу інфармацыі аб вядомых вымярэннях таўшчыні мяккіх тканін у ключавых месцах на чалавечых тварах. Гэта дазволіла ўзнавіць мышцы і скуру, якія ляжаць над рэпрэзентатыўным чэрапам.

Увесь працэс быў выкананы з дапамогай праграмнага забеспячэння, якое спраўджвала вынікі з антрапалагічнымі данымі. З гэтых даных пабудавалі лічбавую 3D-рэканструкцыю твару. Далей стварылі злепак чэрапа. Затым наносіліся пласты гліны, якія адпавядалі таўшчыні тканін твару, вызначанай камп'ютарнай праграмай. Нос, вусны і павекі затым былі змадэляваны ў адпаведнасці з формай, вызначанай цягліцамі.

Пытанне стылю

На аснове чэрапа нельга было вызначыць два ключавыя фактары — валасы і колер Ісуса. Каб запоўніць гэтыя часткі агульнай карціны, каманда Ніва звярнулася да малюнкаў, знойдзеных на розных археалагічных помніках, датаваных першым стагоддзем. Намаляваныя да таго, як была складзена Біблія, малюнкі гэтыя ўтрымлівалі важныя падказкі, якія дазволілі даследчыкам вызначыць, што ў Ісуса былі хутчэй цёмныя, а не светлыя вочы, і што ў адпаведнасці з яўрэйскай традыцыяй ён быў барадаты.

Аднак менавіта Біблія вырашыла пытанне аб даўжыні валасоў Ісуса. Большасць даследчыкаў Бібліі лічаць, што яны, верагодна, былі кароткімі з кучарамі. Гэтая здагадка, аднак, супярэчыла таму, што многія лічаць самай сапраўднай выявай: твару, які можна ўбачыць на выяве знакамітай Турынскай плашчаніцы.

Фота: Pixabay

Шмат хто лічыць, што плашчаніца — гэта тканіна, у якую было загорнута цела Ісуса пасля яго смерці. Нягледзячы на ​​тое, што меркаванні адносна сапраўднасці плашчаніцы разыходзяцца, на ёй выразна можна ўбачыць фігуру з доўгімі валасамі. Тыя, хто крытыкуе праўдзівасць плашчаніцы, спасылаюцца на адну з кніг Новага Запавету, аўтарам якой лічыцца апостал Павел. У адным з раздзелаў ён згадвае, што бачыў Ісуса, а потым апісвае доўгія валасы на мужчыне як ганебныя.

Ці напісаў бы Павел: «Калі ў чалавека доўгія валасы, гэта ганьба для яго», калі б у Ісуса былі доўгія валасы? Для каманды даследчыкаў гэта вырашыла праблему: Ісус атрымаў кароткія валасы, характэрныя для мужчын таго часу, як на большасці малюнкаў першага стагоддзя.

Гістарычныя запісы таксама вырашылі праблему росту Ісуса. З дапамогай аналізу астанкаў шкілетаў археолагі вызначылі, што сярэдні рост семіцкага мужчыны таго часу быў 155 см, а сярэдняя вага каля 49.90 кг. Паколькі Ісус працаваў цесляром на адкрытым паветры да 30 гадоў, ён быў больш мускулістым і фізічна падцягнутым, чым паказваюць партрэты заходняй традыцыі. Верагодна, твар у яго быў абветраны, што таксама магло рабіць яго выгляд старэйшым.

Дакладнасць партрэта

Нів падкрэслівае, што ягоная праца — гэта проста аднаўленне знешнасці дарослага чалавека, які жыў у тым жа месцы і ў той жа час, што і Ісус. Як і варта было чакаць, не ўсе згодныя.

Судовая экспертыза не з'яўляецца дакладнай навукай. Дэталі на твары вынікаюць з мяккай тканкі над цягліцай, і менавіта тут спецыялісты-крыміналісты моцна адрозніваюцца ў тэхніцы. Некаторыя звяртаюць больш увагі на тонкія адрозненні ў такіх дэталях, як адлегласць паміж ніжняй часткай носа і ротам. А самыя пазнавальныя рысы твару — складкі вачэй, структура носа, форма рота — застаюцца за мастаком.

Але ж, як лічаць антраполагі, Ісус спадара Ніва, напэўна, нашмат бліжэйшы да ісціны, чым працы многіх вялікіх майстроў.

Каментары9

  • Галушка
    11.10.2022
    6, лухта - калі нехта піша "лухта".
  • Вася
    12.10.2022
    Чушь, Иисус выглядел по другому.
  • Беня
    12.10.2022
    У мешканцев уже есть богочеловек.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава8

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава8

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →