Здарэнні

Мужчына зладзіў страляніну ў прыватным сектары Лепеля, каб не аддаваць доўг

У прыватным сектары Лепеля мужчына зладзіў страляніну, каб не аддаваць доўг у 100 даляраў знаёмаму, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

Падзеі сталі развівацца ў ноч на 8 кастрычніка. У Лепельскі РАУС прыйшоў мясцовы жыхар і расказаў пра страляніну, якая адбылася некалькі хвілін таму. Агонь проста ля ягонага дома адкрыў 27-гадовы непрацуючы знаёмы, які быў вінаваты пацярпеламу 100 даляраў.

Раней у той жа дзень мужчына запатрабаваў вяртання сваіх грошай, але атрымаў адмову. Замест сустрэчы з крэдыторам даўжнік з’ехаў у Чашнікі на застолле да прыяцеля. Чарговы званок пацярпелага моцна раззлаваў лепельца, у выніку зламыснік выклікаў суразмоўцу на размову, а па дарозе заехаў за стрэльбай са схованкі.

Стралок прыехаў да патрэбнага дома, стрэліў некалькі разоў, пасля чаго зноў адправіўся да знаёмага ў Чашнікі, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП і крымінальнага вышуку.

Вядома, што на зваротным шляху зламыснік пашкодзіў машыну, на якой ездзіў да крэдытора, і схаваў стрэльбу каля дачнага дома маці.

За хуліганства ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа. Фігуранта могуць пазбавіць волі на тэрмін да 10 гадоў.

Каментары

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET24

Забарону рухавікоў унутранага згарання ў ЕС назвалі незаконнай2

З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»21

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?3

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →