Грамадства88

Прадаўцы ў істэрыцы. Што змянілася ў крамах пасля таго, як цэны ўзялі на кантроль

Лукашэнкаўскае выданне «Минск-новости» пайшло па крамах і кпіць з нервовага стану прадаўцоў, у які загнала іх прымусовая забарона на рост цэн.

Ілюстрацыйны здымак

«Сёння дастаткова выняць у магазіне тэлефон і навесці камеру на цэннік, каб таваразнавец прыбег з тлумачэннямі. Рызыкаваць ніхто не хоча. У мінулую нядзелю мяне, напрыклад, нават суправадзілі ў аддзел з яйкамі, каб паказаць, што марожаныя кураняты-бройлеры знаходзяцца менавіта тут. Увесь заяўлены асартымент, паводле слоў адказнага работніка, прысутнічае, а дзіўная лагістыка, дакладней, логіка, тлумачыцца тым, што гэта профільны тавар. Кураня па сутнасці — былое яйка, толькі ўкормленае. 

Яшчэ тыдзень таму пра такую раскошу чалавечых зносін паміж прадаўцом і пакупніком можна было толькі марыць.

Зразумела, што персанал любой крамы яшчэ з вечара мінуўлага чацвярга атрымаў выразны інструктаж на выпадак праверак, бухгалтэрыя правяла незвычайную працу па адпаведнасці гандлёвых надбавак нормам заканадаўства. Таму сёння шукаць кампрамат на паліцах няма сэнсу», — піша карэспандэнт.

Таму, паводле яго, «застаецца працягваць фатаграфаваць цэннікі і дзівіцца». І знаходзіць дзівосы.

Напрыклад, у гіпермаркеце сланечнікавы алей, разліты ў літровыя бутэлькі, каштуе 5,99 рубля. Дакладна такі ж у тары па 0,5 л ацэнены ў 3,34 рубля. 

«Разбежка ў 69 капеек з літра даволі істотная. Падкрэслю: алей аднаго і таго ж вытворцы», — робіць выснову карэспандэнт.

Далей ён звярнуў увагу на сасіскі. 

«Я ўзяў на вагу шэсць штук свайго любімага гатунку. Пакупка абышлася ў 4,08 рубля. Калі б я абраў ужо фасаваныя вытворцам, тыя ж паўтузіна каштавалі б 4,25 рубля. Дробязь, але, улічваючы шматлікія тоны сасісак, якія выпускаюцца, вытворца нядрэнна зарабляе нават на пакаванні. Сам гандаль, так і быць, выдае пакункі бясплатна», — знаходзіць новыя недахопы журналіст.

Паводле яго, нават фермеры на кірмашы знізілі цэны. «У Малінаўцы мінулым разам бульбачка ішла ў асноўным па 1 рублі за кіло, цяпер масавым коштам сталі 90 капеек», — пішуць «Минск-новости».

Каментары8

  • Ll
    11.10.2022
    Сдерживание цен административными методами может привести к "скрытой инфляции", т.е. дефициту товаров.
  • Абдымаемся і цалуемся
    11.10.2022
    Вой, а плебс та, простыя(!) людзі, як рады, як рады ! Нарэшце і на іх вуліцы свята ! Бульбачка патаннела, сасіскі,.. а гарэлачка і раней танная была...))
  • Гы гы
    11.10.2022
    Напрыклад, у гіпермаркеце сланечнікавы алей, разліты ў літровыя
    бутэлькі, каштуе 5,99 рубля. Дакладна такі ж у тары па 0,5 л ацэнены ў
    3,34 рубля. 
    У этого ....писца с элементарной логикой все в порядке?
    И пачаму две поллитровки должны стоить как одналитровка? Даже чисто по таре:
    - две крышки vs против одной
    - две этикетки vs против одной
    - две акцизных марки vs одной.
    И это что должно быть бесплатно?  

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →