Вайна11

Арастовіч расказаў два сцэнарыі адносна пагроз ад сумеснай групоўкі з Беларусі

У праграме «Фейгин LIVE» саветнік офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч назваў два сцэнарыі развіцця падзей у сувязі са стварэннем сумеснай групоўкі беларускіх і расійскіх войскаў, пра якую Лукашэнка аб’явіў учора.

Паводле Арастовіча, добрая навіна заключаецца ў тым, што цяпер чакаць нападу не варта: «Нікуды яны нападаць не будуць, таму што не здольныя ў прынцыпе — ні беларуская армія, ні расійская. Пішчаць яны будуць, як сёння — пра польскую армію, якая пагражае, пераўзбройваецца, пра Зяленскага і ўсіх астатніх, хто замахнецца на беларускую зямлю».

Паводле Арастовіча, ёсць і кепская навіна. Яна заключаецца ў тым, што на працягу месяца расійскі бок можа прыгнаць у Беларусь групоўку з 15—20 тысяч мабілізаваных і стаць на мяжы. «Каб нам пагражаць, каб мы трымалі групоўку, каб мы не перакідвалі войскі».

На думку Арастовіча, «пры пэўных умовах Пуцін можа пагнаць іх проста на Кіеў. Без узбраенняў, без ваеннай тэхнікі, проста тупа пешшу. Ідзіце і бярыце».

«Мы заб'ём іх усіх. Але страты будуць, прыйдзецца трымаць войскі», — прадказвае ён.

Арастовіч перакананы, што гэтая атака будзе няўдалай і крывавай.

«Гэта трагедыя больш не для нас, а для мабілізаваных. Таму калі вы едзеце ў Беларусь, моцна падумайце — яно вам трэба? Беларусь — чужая краіна, там можна паспрабаваць «адпятляць». Калі пяройдзеце мяжу — пятляйце ўжо да нас, мы вас прымем, гарантуем бяспеку і чалавечыя адносіны згодна з міжнароднымі канвенцыямі і нават прыкрыццё — ніхто не даведаецца, што вы здаліся ў палон», — кажа ён.

Каментары1

  • Magic
    11.10.2022
    Раз Арестович сказал значит будет все наоборот.  

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →