Па словах Аляксандра Лукашэнкі, фармаванне гэтай групоўкі ідзе ўжо на працягу двух дзён. Пакуль няясна, што азначае гэтая заява.
Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях бяспекі сказаў, што ў Санкт-Пецярбургу пасля нефармальнага саміту СНД у яго адбылася сустрэча сам-насам з Уладзімірам Пуціным.
«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, узброеныя cілы Рэспублікі Беларусь.
Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзенае было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі», — цытуе Лукашэнку БелТА.
Ён заявіў на нарадзе: «Не павінна быць вайны на тэрыторыі Беларусі. І мы, вайскоўцы, зробім усё, каб не было».
Па словах Лукашэнкі, яго быццам бы па неафіцыйных каналах папярэдзілі аб «нанясенні ўдару па Беларусі з тэрыторыі Украіны».
«Як было заяўлена: «Мы зробім так, што гэта будзе Крымскі мост — 2». Мой адказ быў просты: «Давядзіце прэзідэнту Украіны і іншым вар'ятам, што Крымскі мост ім падасца кветачкамі, калі яны дакрануцца сваімі бруднымі рукамі хоць да аднаго метра нашай тэрыторыі», — прыводзяць яго словы дзяржаўныя СМІ.
Аляксандр Лукашэнка не першы раз абвінавачвае Украіну ў падрыхтоўцы ўдараў па Беларусі. У рэальнасці з Беларусі пачынаючы з лютага 2022 года ажыццяўляецца агрэсія супраць Украіны. У прыватнасці, з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі спрабавалі захапіць Кіеў і адрэзаць Заходнюю Украіну ад цэнтра краіны. Пасля разгрому расійскай групоўкі пад Кіевам з тэрыторыі Беларусі і з паветранай прасторы над ёю ажыццяўляліся ўдары па Украіне.
Усяго ў выніку нападу Расіі на Украіну загінулі дзясяткі тысяч людзей, яшчэ больш было паранена, мільёны людзей сталі ўцекачамі.
Гэта самая маштабная вайна ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Беларусь у ёй — адзіная саюзніца Расіі. У кааліцыю, якая дапамагае Украіне, уваходзяць 46 дзяржаў.
Каментары
срамоту в Чужую Войну и втянул в неё белорусов и Беларусь.
Это же надо так напугаться
плана "перамоги", что бы продать независимость и суверенитет страны путину, белорусов втянуть в путинскую войну и всё для того, чтобы задницы лукашенок остались в комфорте.
И имя твоё будет проклято в Беларуси.
Наверное,ты об этом мечтал?