Грамадства22

Аляксей Лявончык: Крымскі мост прыдасца ўкраінцам, каб ездзіць на сваю Кубань

Сузаснавальнік ініцыятывы By_help Аляксей Лявончык даў інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна». Актывіст расказаў, чаму адсутнасць у беларускага пратэсту сваіх алігархаў — гэта не праблема і ці падкупаў бы ён сілавікоў, а таксама дзяліўся прагнозам наконт Крымскага маста да таго, як там здарыўся выбух.

Скрыншот: відэа канала «Жыццё-маліна»

Ці патрэбныя грошы на рэвалюцыю

Аляксей Лявончык мяркуе, што пры вызначэнні таго, ці магчымая рэвалюцыя, не варта сыходзіць з наяўнасці грошай: маўляў, мы толькі пастфактум дазнаемся, колькі яна каштавала. Так, рэсурсы могуць быць патрэбныя, напрыклад, для выплаты бастуючым працоўным, але ж тады пытанне: якая частка з працоўных пойдзе на страйк шчыра, а якая — каб зарабіць даляраў выплаты? Ды і нават калі выплаціць дапамогу 100 тысячам бастуючых працоўных, у маштабах усёй эканомікі гэта не так значна.

Беларуская мільянерка Таццяна Зарэцкая раней казала, што пратэсту для перамогі ў 2020-м патрэбна б было 150 мільёнаў даляраў. Лявончык, калі б такая сума была, бачыць магчымым размеркаваць яе на подкуп сілавікоў: «Вы атрымаеце пэўную суму, калі ў нейкі патрэбны момант вы выключыце тэлефон і з’едзеце на дачу, каб паламаць ланцуг перадачы загадаў». Але для гэтага патрэбны быў суразмоўца з сілавікамі на пратэсным баку, чаго не было ў 2020 годзе. Тады, кажа Лявончык, рэвалюцыя «была безгаловай, гэта быў народны ўздым, і Ціханоўская рэагавала [на яго], яна не вяла гэта».

«Ёсць багатыя бізнэсмены, якія цішком падтрымліваюць пратэстуючых», — кажа Лявончык, але пры гэтым удакладняе, што няма такога, каб нехта мог «заліць пратэст баблом». Тым не менш, адсутнасць грашовай падтрымкі, на думку Аляксея, не праблема, «калі ў цябе ёсць дастаткова саспелае грамадства, гатовае да перамен».

«Галоўнае — не грошы. Галоўнае — тое, што грамадства вырашыла, што для іх права выбару важнейшае за чарку і скварку», — падкрэслівае ён.

Чаму Nexta — не СМІ, а беларускі пратэст у 2020-м выйграў

Сузаснавальнік By_help згадаў, што вучыўся ў адным класе з Максімам Знакам. Вось як Лявончык успамінае адваката і палітвязня: «Макс абсалютна лёгка ішоў з усімі на кантакт, быў класны, падтрымліваў усіх, калі трэба было. Здаралася, прарывалася трохі надменнасці, але, думаю, гэта быў толькі налёт».

Скрыншот: відэа канала «Жыццё-маліна»

Аляксей пракаментаваў знакамітае выказванне Лукашэнкі, у якім той жадаў украінцам мірнага неба. На думку Лявончыка, «нават з пункту гледжання прапаганды гэта шызафрэнія». Але ж ёсць у такога пасылу і рацыянальны бок: «Гэта проста мэсэдж на ўнутраную аўдыторыю, можа нават мэсэдж на Пуціна: мы ж мірныя людзі, мы не будзем умешвацца ў гэта».

Кажучы пра беларускія незалежныя медыя, Аляксей мяркуе, што да прапаганды яны не набліжаліся, але робіць выключэнні: «Хартыю» я СМІ не называю, але вось гэта — прапаганда, рэшта — не. Nexta? Гэта не СМІ, гэта — жаўтуха з вельмі вялікім ахопам, што класна, бо ёй патрэбны вельмі вялікі ахоп». Але і такія рэсурсы, як Nexta, мусяць існаваць, кажа Лявончык: «Гэта канал распаўсюду інфармацыі, калі нешта адбываецца, Nexta займаўся каардынацыяй пратэстаў, наколькі я разумею».

Скрыншот: відэа канала «Жыццё-маліна»

На пытанне, ці прайграў у 2020 годзе беларускі пратэст, Лявончык адказвае адмоўна: «Ён не ўзяў уладу, але парушыў сацыяльную дамову паміж Лукашэнкам і народам, так што ў гэтым сэнсе ён выйграў». З гэтага вынікае, на думку Аляксея, што лукашэнкаўскай уладзе хутка прыйдзе канец: «Калі ідэя перамагла, а ідэя перамагла, то ў цябе няма падтрымкі ў народа, а на штыках, як сказаў Напалеон, можна рабіць усё што заўгодна, толькі сядзець на іх нельга».

Руская мова як мова акупантаў

У ноч перад тым, як выйшаў выпуск інтэрв'ю з Лявончыкам, на Крымскім мосце адбыўся выбух, праз які абваліліся два пралёты маста. Цікава, што ў гутарцы з Мікітам Мелказёравым Аляксей адмоўна адказаў на пытанне, ці будзе Крымскі мост разбураны за бліжэйшы год, бо «ён прыдасца ўкраінцам, каб ездзіць потым на сваю Кубань».

Будучыню Беларусі Аляксей бачыць у двух шляхах: стаць або Паўночна-Заходняй вайсковай акругай, або чацвёртай балтыйскай рэспублікай, і Лявончык выступае за другі шлях. Ён абгрунтоўвае гэта асаблівасцямі нацыянальнага характару: «Па ментальнасці мы куды бліжэйшыя да балтаў, тых жа літоўцаў, чым да ўкраінцаў. Украінцы больш выбухныя і хутчэй даруюць, а мы не крыўдзімся відавочна, але мы запісваем».

Скрыншот: відэа канала «Жыццё-маліна»

Выказаўся Лявончык і пра рускую мову — ён лічыць яе ў цяперашні момант мовай акупантаў, але з агаворкай: «Людзі, якія валодаюць гэтай мовай як першай, не вінаватыя, што валодаюць мовай акупантаў, таму што іх урад вырашыў, што можна ўварвацца ў суседнюю краіну». Аляксей параўноўвае Брытанскую імперыю і Расію і згадвае, што першая з краін, калі ў ёй пачаліся працэсы распаду, збольшага адпускала ад сябе свае тэрыторыі. Гэтым яна адрозніваецца ад Расіі: «Расія свае тэрыторыі, былыя ці сённяшнія, будзе ўтрымліваць крывёй ці спрабуе вярнуць крывёй, як Украіну». Таму англійскую мову, у адрозненне ад рускай, не лічаць мовай акупантаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Шэдэўр дыверсіі». Як маглі арганізаваць выбух на Крымскім мосце і чым ён пагражае

«У нас мову адабралі, дык хай хоць дзеці змогуць на ёй размаўляць». Як адбывалася беларусізацыя 1990-х

«Калі расіяне ўжывуць стратэгічную ядзерную зброю, ад Расіі нічога не застанецца». Амерыканскі аналітык апісвае сцэнарыі развіцця падзей, Лукашэнку ён лічыць закладнікам, а не марыянеткай

Каментары2

  • Мойша
    09.10.2022
    Ой як жа даліся гэтыя фантазеры якія мы ўжо перамаглі мы ўжо выйгралі... звычайна пераможцы не хаваюцца па норах, а спакойна як ільвы гуляюць з сваім штандарам па вуліцах. Прыманне сапраўдных абставін дазволіць зразумець памылкі і рухацца далей, а пакуль беларусы будуць лічыць сябе "пераможцамі" 20 года, будзе правал.
  • Фэйс.palm
    09.10.2022
    Што не СМІ? Хартыя? Нехта не СМІ? Якая перамога ў 2020? Спадар Лявончык, вы ок? Плаціць сілавікам, каб атрымалася рэвалюцыя? Дзякуй НН, што я толькі гэта прачытаў, а не глядзеў цалкам…

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»

Галоўнае
Усе навіны →