Грамадства99

«Нерэальна крута». «Плачу гадзіну». Беларусы выбухнулі радасцю ад Нобелеўкі Бяляцкаму

Сабралі рэакцыі беларусаў з сацсетак на галоўную падзею дня — прысуджэнне беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру.

Медыяменеджар Дзмітрый Навоша адзначыў, што

хаця Алесь Бяляцкі і знаходзіцца зараз у турме, але прыйдзе час, калі «судзіць лукашыстаў будуць з апорай у тым ліку і на сведчанні «Вясны», што доўга і рупліва збіраліся».

Паэтка Наста Кудасава ў сваім пасце з нагоды прэміі адзначыла, што прызначэнне яе Бяляцкаму — справядлівы крок: 

«Ішла ўключаць камп'ютар, ні аб чым не падазраючы, разважаючы над розніцаю паміж дзеясловамі бӧрдыны і синвуаськыны. Абодва азначаюць плакаць, але першы ў больш агульным значэнні, кшталту ангельскага cry, плакаць, раўці. Другі ж паходзіць ад синву — сляза, син і ву — літаральна вочы і вада, то бок вада з вачэй, і азначае менавіта плакаць так, каб слёзы цяклі з вачэй, залівацца слязьмі. І вось я ўключаю, і першае, што мне паказвае апавяшчэнне, гэта што Алесь Бяляцкі, наш АЛЕСЬ, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру! І я сяджу i натуральным чынам синвуаськисько цяпер, слёзы з вачэй ліюцца ручаямі ад болю, ад шчасця, ад спакутаванасці. Бачыць Бог, няма больш годнай, адпаведнай і бессумнеўнай фігуры ў нас для такой адзнакі. Ёсць жа справядлівасць у свеце! Віншую, Алесь! Усё было недарэмна!»

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін згадвае, што Алесь Бяляцкі — не толькі праваабаронца, а яшчэ і культурны дзеяч, пісьменнік і публіцыст. Будкін лічыць, што ўзнагарода надасць сілаў у змаганні за праўду і Бяляцкаму, і іншым беларусам: «Неацэнна тое, што Алесь зрабіў для Беларусі ў розных іпастасях. Як адзін з лідараў літаратурнага таварыства «Тутэйшыя» і адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі». Як шматгадовы дырэктар музею Багдановіча. Як пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. І безумоўна, як адзін з лідараў беларускага праваабарончага руху».

Журналіст Дзмітрый Гурневіч нагадаў, што Алесь Бяляцкі «амаль 40 гадоў служыць беларушчыне і свабодзе» і за гэта ён атрымаў ад свету самую важную ўзнагароду з усіх магчымых. А былы палітвязень Андрэй Клімаў напісаў пра сустрэчу ў 2007 годзе Алеся Бяляцкага і сваёй жонкі Таццяны: «У той час я адбываў тэрмін за абразу прэзідэнта ў мозырскай калоніі строгага рэжыму, тады будучы Нобелеўскі лаўрэат выратаваў мне жыццё. Мы ўсе перад ім у даўгу, Алесь — вялікі чалавек, душа і сэрца Беларусі».

Актывіст Максім Гацак адрэагаваў на рэзананснае выказванне дарадцы кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіла Падаляка, які падкрэсліў, што Нобелеўку за мір атрымалі «прадстаўнікі дзвюх краін, што напалі на трэцюю». Гацак адзначыў, што ва ўкраінскага чыноўніка «Лукашэнка, які сапраўды напаў на Украіну і пасадзіў Бяляцкага, ледзьве не гарант незалежнасці і неўвядзення расійскіх войскаў».

Гісторык Аляксандр Фрыдман падкрэслівае, што прэмія для палітвязня Бяляцкага — гэта яшчэ і прэмія для ўсіх беларускіх палітвязняў, а Беларусь цяпер — краіна, у якой лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру знаходзіцца за кратамі.

Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна ўпэўненая, што ўзнагарода Алесю Бяляцкаму — гэта не толькі даніна яго мужнасці, але і «падтрымка ўсіх нашых палітвязняў, усіх, хто сёння знаходзіцца ў беларускіх турмах у нечалавечых умовах». Тое, што прэмію атрымаў менавіта палітвязень, падкрэслівае і пісьменніца Ганна Златкоўская: «Уся сутнасць таго болю і ўнутраных каштоўнасцей беларусаў сёння выказаная ў тым, што прэмію міру атрымаў Алесь Бяляцкі, чалавек, якога рэжым пасадзіў у турму. Такі вобраз роднай краіны, якая нават з-за кратаў працягвае сваю барацьбу».

Актывістка Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, падсумоўвае, што сёння — вельмі радасны для беларусаў дзень: «Я ўпэўненая, што сёння беларусы адчулі ўзрушанасць і шчырую радасць упершыню за многія месяцы. Гэта надае сілаў на далейшую працу за нашу свабоду і вызваленне ўсіх палітвязняў».

А вось як выбухнуў з гэтай нагоды твітар.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Алексіевіч пра Бяляцкага: Заслужыў — гэта мала сказаць

Святлана Ціханоўская: Алесь Бяляцкі — гонар беларусаў

«Беларускія арганізацыі так і не змаглі арганізаваць супраціў вайне». Падаляк абурыўся сёлетняму «Нобелю» — Кавалеўскі яму адказаў

Хто такі Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію?

Каментары9

  • хх
    07.10.2022
    сёння першы сонечны дзень за апошнія 2 гады
  • ром
    07.10.2022
    премия должна быть у Тихановского!
  • "глыбокую" інтэграцыю з ардой
    07.10.2022


    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў
    некалі "глыбокую" інтэграцыю з


    ардой 
    ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не

    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер
    ніякіх не было і няма! А маскоўцы

    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але
    паперы не захаваліся бо моль

    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія
    стагоддзі патрапіла пад

     маскоўскі бот. Маскоўская арда  скрала назву Украіны -- Русь, усю яе

    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за
    сваю. Узяць бы таго князя

    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў
    маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна

    ставяць. А далей і згадваць не хочацца....
    Рэвалюцыя, Грамадзянская

    вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І
    нарэшце вайна на Дамбасе,

    анексія Крыма, вайна, вайна ...

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак26

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак26

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →