Культура1919

«Ах, Аляксандр, любая з ім пойдзе ў агонь і ваду». Маладая спявачка прысвяціла песню Лукашэнку

Раней Беларускі саюз жанчын публікаваў гэту песню з нарэзкай кадраў з Лукашэнкам. А вось хто выканаў і напісаў яе.

Скрын: кліп «Ах, Аляксандр»

Выканаўца — 24-гадовая Аляксандра Мелех з гурта Aura. Дзяўчына нарадзілася ў Нароўлі. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

У сацсетках сама Аляксандра называе сябе «народнай душой». 

У новай песні дзяўчына расказвае пра Аляксандра, які «найлепшы з мужчын». 

Вось якія там радкі.

«Ах, Александр, Александр, Александр,
Удача наша, и надежда, и отрада,
На белом свете он такой один,
Такой один, а мне другого и не надо». 
«Любая с ним пойдет в огонь и в воду,
Да только жаль, что слишком занятой,
И любит он не отдых, а работу».

Гурт Aura, у якім спявае Мелех, часцяком выступае на дзяржаўных канцэртах. З апошняга — мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства ў Мінск-Арэне.

Музыку да песні «Ах, Аляксандр» напісаў прыдворны кампазітар Яўген Алейнік. А словы — Ганна Сялук, аўтарка гімна для Генеральнай пракуратуры. 

Актыўна пісаць вершы Сялук пачала два гады таму. З таго часу яна складае радкі, якія потым пераўтвараюцца ў песні для беларускіх артыстаў. 

Напрыклад, яна ж аўтарка песні «Помните», з якой выступала Вікторыя Алешка на «патрыятычным форуме», а таксама «Беларусь — это мы».

Сама Ганна Сялук казала, што яна не прафесійная паэтка. 

«Ні ў якай меры не прэтэндую на таленавітасць. Нешта атрымліваецца, як мне падаецца, але тут, мусіць, судзіць слухачам і гледачам», — казала яна ў інтэрв’ю дзяржаўнаму СМІ. 

Чытайце таксама: 

У Мінску ўпершыню экспануюцца ілюстрацыі Марка Шагала да «Мёртвых душ»

Выдавец Андрэй Янушкевіч аднаўляе сваю працу ў Варшаве і шукае партнёраў

Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Каментары19

  • холуи лижут ( | )
    06.10.2022
    С протянутой рукой
  • жыве
    06.10.2022
    Печально, что среди беларусов есть подобные халуйки.
  • Лл
    06.10.2022
    Аляксандра пяе пра Аляксандра. Я думаю, жанчына Аляксандра займаецца пошукам ўласнай гендэрнай ідэнтычнасці і спявае пра бачанне сябе ў якасці мужыка Аляксандра. Такая трактоўка падаецца больш лагічнай, бо не можа маладая дзяўчына спускаць свой гонар і перспектыву ў сарцір, спяваючы пра старога ваеннага злачынцу "нужен мне только ты один, мечтаю о тебе». Хаця пра што гэта я, нават у Чыкаціллы былі фанаткі. Праўда разумовымі здольнасцямі яны не вылучаліся.

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →