Грамадства

«Заклікаў ствараць заторы на дарогах». Мінчука асудзілі да 4 гадоў калоніі за каментары

У Брэсцкім абласным судзе да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 55-гадовага мінчука Аляксандра Колпака. За каментары ў тэлеграм-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Такі прысуд вынесла суддзя Вера Філонік, піша «Вясна».

Згодна з версіяй абвінавачвання, Колпак размясціў у тэлеграм-чаце «негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў АУС, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, у якіх падахвочваў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў названых сацыяльных груп».

Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён з 8 жніўня па 28 верасня 2020 года ў Мінску з выкарыстаннем публікацый у тэлеграм-чаце, удзельнікамі якога з'яўляліся звыш 8,5 тысячы чалавек, «неаднаразова размяшчаў тэкставыя артыкулы, у якіх заклікаў кіроўцаў ствараць заторы на дарогах, сабатаваць выхад на працу і пратэставаць, у тым ліку з перакрыццем руху транспарту».

«У публікацыях Колпак таксама тлумачыў, як дзейнічаць грамадзянам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, аказваць ім фізічнае непадпарадкаванне», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для яго чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і прызначыла суддзя Вера Філонік. Акрамя гэтага, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як «сродак здзяйснення злачынства».

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →