Аўто

«За кошт амартызацыі пры лізінгу машына выходзіць на 40% танней». У Беларусі актывізаваліся аўтамахляры. Па якой схеме яны працуюць?

На фоне небывалага попыту на патрыманыя аўто з Еўропы і ЗША актывізаваліся махляры, якія прапануюць набыць аўтамабілі на замову па складанай, але ў той жа час вельмі «выгаднай» схеме. 

Ілюстрацыйны здымак

Прапануюць аўто на 40% танней, чым канкурэнты

Купля аўто на замову з Еўропы і ЗША — даволі звыклая з'ява. Такія паслугі аказваюць як буйныя кампаніі, так і дробныя прадпрымальнікі. Пасярэднікі за адносна невялікую ўзнагароду (звычайна 800-1500 рублёў) дапамагаюць знайсці машыну за мяжой, бяруць на сябе ўсё клопаты, звязаныя з падборам, аплатай і арганізацыяй дастаўкі ў Беларусь. У незалежнасці ад таго, праз якога пасярэдніка вы будзеце набываць, фінальная сума за адзін і той жа аўтамабіль будзе прыблізна аднолькавая. Але часам вылучаюцца прапановы купіць аўтамабіль на 40% танней, чым у канкурэнтаў.

Махляры прапануюць набываць патрыманыя аўтамабілі з Еўропы ў лізінг. Яны сцвярждаюць, што менавіта праз тое, што купля адбываецца з выкарыстаннем лізінгу, і атрымліваецца сэканоміць 40% ад рэальнага кошту машыны. Такое зніжэнне, па заяўленні прадаўцоў, адбываецца за кошт амартызацыі маёмасці пры лізінгу. 

У рэкламных пастах яны так і пазначаюць, што існуе дзве цаны на аўтамабіль: «справядлівая» і «спецыяльная». Апошняя дасяжная толькі пры ўмове куплі ў лізінг праз іх кампанію. Так, напрыклад, «справядлівая» цана Renault Grand Scenic 2017 года выпуску складае 21 700 еўра, але калі набываць гэты аўтамабіль у лізінг, то ён абыдзеца вам усяго ў 13 020 еўра. 

Людзям, якія вядуцца на халяву, махляры прапануюць падпісаць афіцыйную дамову і ўнесці перадаплату ў памеры 30% ад кошту. Для таго, каб падпісаць дамову і ўзяць перадаплату, «бізнэсоўцы» гатовыя прыехаць да вас у любы горад.

Яшчэ адна замануха накіраваная на тое, каб прыцягнуць як мага болей кліентаў — тэрмін дастаўкі. Такія пасярэднікі сцвярджаюць, што дастаўка аўто з Германіі да Беларусі займае ўсяго каля 7 дзён, калі іншыя прадаўцы звычайна агучваюць тэрміны ад двух тыдняў да месяца. 

Нягледзячы на тое, што ўся апісаная схема выглядае дзіўна, пад пастамі аб продажы аўто па фантастычных цэнах хапае каментароў ад карыстальнікаў, якія, па ўсёй бачнасці, зацікавіліся прапановай. 

Да некаторых з каментатараў пасля працяглай перапіскі даходзіць, што гэта нейкі развод. Адзін з такіх карыстальнікаў адзначыў, што ўжо два месяцы намагаецца набыць аналагічны аўтамабіль на аўкцыёне, але нават блізка не бачыць тых цэн, за якія махляры гатовыя прыгнаць падобную мадэль пад ключ. 

Калі нехта з патэнцыйных кліентаў пытаецца, чаму яны прапануюць аўтамабілі па цэнах, значна ніжэйшых за рынкавыя, махляры працягваюць распавядаць пра тое, што такія цэны дасягаюцца выключна за кошт лізінгавай амартызацыі. 

Прааналізаваўшы пасты, якія махляры размяшчалі ў Instagram, можна прыйсці да высновы, што яны і блізка не разбіраюцца ў нюансах аўтамабільнага бізнэсу. Сярод прапаноў ёсць шэраг даволі старых машын, адна толькі размытнёўка якіх абыдзецца даражэй, чым цана, за якую прапануюць прывезці такі аўтамабіль пад ключ. 

На момант падрыхтоўкі матэрыялу каментаванне допісаў таго акаўнта ўжо было абмежавана, а апошні пост быў апублікаваны 16 жніўня (першыя допіс з'явіўся яшчэ 30 траўня). На паведамленні ў Дырэкт прадаўцы таксама больш не адказваюць.

Адзін з чытачоў «Наша Нівы», які ледзь не набыў аўто ў махляроў, апошні раз камунікаваў з імі ў першай палове жніўня. 

Тады яны прапанавалі яму ўнесці перадаплату ў памеры 30% ад кошту абранага варыянта. 

Яшчэ 69% ад сумы трэба было заплаціць пасля атрымання аўто, а 1%, які застаўся, прапаноўвалася выплочваць у той самы лізінг цягам 48 месяцаў. 

У прыватнай перапісцы махляры дасылалі кантактны нумар тэлефона, які цяпер недаступны. Ніякіх месенджараў на ім таксама не зарэгістравана. 

Не новая з'ява

Гісторыі пра аналагічныя выпадкі з'яўляліся ў СМІ і раней. У схеме, якую летась раскрылі журналісты, таксама фігураваў лізінг, за кошт якога нібыта з'яўлялася магчымасць набываць аўто з эканоміяй у 30-40 адсоткаў. У раней апісаных выпадках некаторыя махляры нават бралі 100% перадаплату за аўто. Натуральна, людзі, якія звязаліся з махлярамі, ніякіх машын у выніку не атрымлівалі.

Чытайце таксама: «Кажуць пра 10-15 тысяч даляраў, а падстаўляюць на 50-100». Шэрыя імпарцёры аўто, ільготнікі і амаль ніякай гарантыі

Каментары

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка6

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

Двух расійскіх кантрактнікаў асудзілі ў Расіі да пажыццёвага за расстрэл дзевяці чалавек у акупаванай Валнавасе2

«А што вы хочаце за такія грошы?». Тыкток абмяркоўвае гасцініцу ў Ашмянах5

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»1

Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея12

На літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка6

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →