Карпянкоў пра апазіцыю: Шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — смерці
Камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў у праграме «Тыдзень» на СТБ з Рыгорам Азаронкам расказаў пра сваё бачанне апазіцыі і выказаў стаўленне да яе.
Азаронак спытаў у Карпянкова пра апанентаў улады ў сваёй манеры: «Яны першапачаткова такімі былі, нашы апаненты, ці яны за мяжой пад камандай спецслужбаў заходніх проста дэградавалі да адкрытых нацыстаў і вар'ятаў?»
Карпянкоў адказаў, што «яны ашалелі і дэградавалі на фоне ўсяго таго, што адбываецца».
«Д'ябальшчына, рэальна. Бо ўсе сімвалы, якія там ёсць, сатанінскія. І ў іх настолькі ўсяліўся д'ябал, што… Вось ёсць фільм «Шалёныя сабакі». Рэальна шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — смерці», — адказаў Карпянкоў.
Ён звязаў апазіцыянераў з нацыстамі і калабарантамі ў мінулых войнах.
«Не выключаем, што ёсць і нашчадкі тых, якія немцаў сустракалі ў Першую сусветную, у Другую сусветную. Служылі ім. <> І сваякі іх ім прыслужвалі. Усё гэта, канечне, ёсць, яно захоўвалася. Мы, людзі, стараліся ў гэтай сітуацыі ім дараваць — як кажуць, сын за бацьку не адказвае. Аказваецца, адказвае, і яшчэ як. І яны, аказваецца, чакалі свайго моманту, каб сябе праявіць. І ўсе гэтыя вар'яцтвы, якія яны цяпер заяўляюць, што яны прыйдуць і нешта зробяць…»
Прайшоўся Карпянкоў па сваіх былых калегах, якія ўсталі на бок народа падчас пратэстаў.
«Яны — гэта звар'яцелыя, ім там плацяць, ім гэта цяпер трэба, таму што без гэтага яны не будуць атрымліваць сваёй узнагароды. І яны павінны сваю ўзнагароду пацвердзіць. Бо я ведаю асобных герояў, пагоны насілі, гэта былі баязліўцы. Ён на заданне едзе, у яго з рук усё сыплецца. Там байцы б'юцца, кагосьці скручваюць, ён уцякае з тэлефонам і ў гэты час выклікае дапамогу, не ўдзельнічаючы ў сілавым затрыманні або абясшкоджванні злачынцы. І яны цяпер там сядзяць і на камеру заяўляюць. Я вельмі добра іх ведаю. Добра, што такія там знаходзяцца. Яны нічога не зробяць. Гэта проста баязліўцы, хлусы і здраднікі», — сказаў ён.
Каментары
Карпенков карпенков... Ну все же знают, что твое ведомство хотели распустить на все 4 стороны. Но тебе чрезвычайно повезло в 2020. Ибо такая мусорня, как ты, и нужна была. ...овноед, как и Азаренок впрочем