Зноў дзіўная смерць топ-менеджара ў Маскве. Гэтым разам з «Расійскіх чыгунак»
У Маскве памёр адзін з кіраўнікоў даччынай кампаніі «Расійскіх чыгунак» — ТАА «Лічбавая лагістыка» Павел Пчэльнікаў. Яго смерць пацвердзіла сама кампанія.
Цела 52-гадовага мужчыны было знойдзена ў 6.30 раніцы на балконе яго кватэры на Каломенскай набярэжнай. Па характары пашкоджанняў следства выказала здагадку, што ён скончыў жыццё самагубствам. Вядзецца расследаванне.
ТАА «Лічбавая лагістыка» займалася грузаперавозкамі, Пчэльнікаў быў у кампаніі дырэктарам па камунікацыях.
Цягам гэтага года ў Маскве і за яе межамі адбыўся цэлы шэраг дзіўных смерцяў расійскіх бізнэсменаў і кіраўнікоў буйных бізнэсаў, звязаных з дзяржавай. Адзін з апошніх такіх выпадкаў — гібель 10 верасня дырэктара па авіяцыйнай галіне Карпарацыі развіцця Далёкага Усходу і Арктыкі Івана Пячорына. Ён упаў за борт катара падчас прагулкі.
Каментары