Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне бацькі добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага Яна Мельнікава Віктара. Вядома, што затрымалі мужчыну на працы, дома ў яго адбыўся ператрус.
Невядомая прычына затрымання і тое, што яму інкрымінуюць.
З лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзняволеная Вікторыя Навіцкая. Ёй інкрымінуюць арт. 342 КК РБ.
Летам затрымлівалі родных загінулага байца Васіля Парфянкова.
Каментары