Канадскае МЗС заклікала канадскіх хакеістаў пакінуць Расію і Беларусь
МЗС Канады заклікала канадскіх хакеістаў, якія выступаюць у расійскіх і беларускіх клубах Кантынентальнай хакейнай лігі, пакінуць іх.
Тым жа, хто вырашыць застацца, прапанавана публічна растлумачыць, чаму яны вырашылі гэта зрабіць.
«Вайна прэзідэнта Пуціна супраць Украіны — гэта вайна супраць свабоды, супраць дэмакратыі, супраць правоў украінцаў і ўсіх людзей вызначаць сваю будучыню. Мы, канадцы, шануем гэтыя каштоўнасці.
Спартсмены, якія вырашылі працягваць гуляць і асацыявацца з Расіяй і Беларуссю, павінны растлумачыць свае рашэнні грамадскасці», — напісаў прэс-сакратар МЗС Канады Адрыен Бланшар.
На сённяшні дзень толькі ў мінскім «Дынама» гуляюць 7 канадскіх хакеістаў.
Каментары