У красавіку Мікалай быў накіраваны ў папраўчую ўстанову №9 у Віцебску. Сёння, 28 верасня, у яго скончыўся тэрмін, паведамляе «Вясна».
22-гадовага Мікалая Слёза абвінавацілі ў тым, што ён разам з сябрам намаляваў на закінутым будынку Дома культуры ў аграгарадку Кішчына Слабада два бчб-сцягі, а таксама размаляваў чырвонай і белай фарбамі два дрэвы і слуп.
8 снежня Слёзу прысудзілі 1 год «хіміі». Да суда амаль тры месяцы хлопец утрымліваўся ў СІЗА.
Вядома, што агульную шкоду ад малюнкаў ацанілі ўсяго ў 51 рубель.
Каментары