Баранавіцкі фітнэс-трэнер з'ехаў у Гданьск, дзе пайшоў уразнос. У выніку за замах на забойства іншага бамжа зарабіў на пажыццёвае — падрабязнасці
Гданьская паліцыя паведаміла пра затрыманне 25-гадовага беларуса — ён жорстка, амаль да смерці, збіў польскага бамжа ў пустуючым будынку. Хлопца затрымалі за замах на забойства, яму пагражае пажыццёвае зняволенне. Але хто гэты беларус? Як стала вядома «Нашай Ніве» — фітнэс-трэнер з Баранавіч.
Затрыманага зваць Арцём Пікуль — ён ураджэнец Баранавічаў. На радзіме ён часта мяняў месцы працы, пакуль знайшоў сябе ў фітнэсе, стаў трэніраваць.
Нядаўна ён пераехаў у Гданьск, дзе жыццё пакацілася па схіле.
Арцём пачаў весці свой інстаграм эпатажна, змяшчаў відэа, як ён чапляецца да людзей рознага полу і ўзросту. За кадры гвалту і абразаў акаўнт у выніку выдалілі.
Сёе-тое яшчэ можна знайсці ў яго ютуб-канале (відэа густыя на лаянку).
«На жаль, у Арцёма праблемы з залежнасцямі, жыў то ў нейкіх знаёмых, то ў хостэлах, здымаў відэа і скідваў, як здзекуецца з людзей, пагражаў тым жа самым, калі вернецца ў Беларусь. Літаральна ўсіх сваіх знаёмых задзяўбаў у Беларусі. Што ён цар, ці гатовы яму кланяцца, што будзе рэзаць голавы і гэтак далей. Адначасова з гэтым прасіў грошай», — сказалі «Нашай Ніве» яго былыя кліенты ў Баранавічах.
Што ён рабіў у неэксплуатаваным будынку разам з 37-гадовым польскім бамжом і што стала прычынай канфлікту, невядома.
Каментары
Калі вам цяжка падабраць нейтральныя варыянты: бяздомны, беспрытульны, бесхацінец.
Карыстайцеся, на здароўе.