Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі да 8 гадоў калоніі. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская, піша «Вясна».
Яе прызналі вінаватай у «змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Журналістку затрымалі ў снежні 2020-га па «справе «Прэс-клуба».
Спачатку жанчыну абвінавацілі ў неаплаце падаткаў, але пасля распачалі новую справу.
За час знаходжання за кратамі ў Луцкіной моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе Ксеніі зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны.
Каментары