Культура

«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус» 

Упершыню грамадзянін Беларусі стаў членам журы прэстыжнай прэміі «Залаты глобус», якую штогод уручаюць у ЗША. Ірэна Кацяловіч кажа, што, насамрэч, пра гэта не марыла, бо як кінакрытык і чалавек яна аддае перавагу іншаму, — аўтарскаму кіно. 

Фота: Таццяна Ткачова

Ірэна распавядае, што даведалася пра запрашэнне ў журы з ліста на электронную пошту за подпісам прэзідэнткі HFPA Хэлен Хонэ, «з пацвярджэннем, віншаваннем і стосам прымацаваных дакументаў, якія трэба было прачытаць ці падпісаць». 

Запрашэнне новых сяброў журы «Залатога глобуса» — разавая ініцыятыва, зладжаная выключна да 80-й цырымоніі. 

«Напэўна, гэта было справакавана крытыкай, якой апошнім часам падвяргаецца Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы за недастатковую разнастайнасць у колах тых, хто прысуджае адну з галоўных прэмій у свеце вялікага камерцыйнага кіно», — мяркуе Ірэна. 

У пошуку новых сяброў асацыяцыя звярнулася ў тым ліку да Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (FIPRESCI), удзельніцай якой Кацяловіч з’яўляецца. Ірэна выказала сваю зацікаўленасць, а вось што далей адбывалася ў кулуарах, як праходзіла зацвярджэнне кандыдатуры, яна не ведае. 

У Галівудскую асацыяцыю замежнай прэсы (HFPA) уваходзіць каля ста чалавек, яшчэ 103 сябра журы, якія не з’яўляюцца членамі асацыяцыі, дадаліся для арганізацыі 80-й прэміі.

Паводле Кацяловіч, грамадзяне Беларусі не былі ў журы, хаця беларусы ЗША ці іншых краін — цалкам магчыма.

Журналістка распавядае, што ў Лос-Анджэлес не паедзе: сябры журы не запрошаныя на цырымонію ўручэння. «Асацыяцыя плануе шэраг мерапрыемстваў у Еўропе, але падрабязнасці гэтага пакуль невядомыя», — кажа яна. 

Такое беспрэцэдэнтнае запрашэнне для Ірэны цікавае і тым, што як сябра журы яна атрымлівае доступ да вялізнай колькасці фільмаў. 

«Са мной ужо скантактоўваюцца студыі, уладальнікі аўтарскіх правоў, каб суправадзіць доступам да анлайн-праглядаў, і іх столькі, што пакуль складана нават ахапіць», — кажа яна. 

А яшчэ ёй важна тое, што Беларусь і прадстаўнікі Беларусі з'яўляюцца ў міжнародных ініцыятывах, у тым ліку такіх «глянцавых» падзеях.

«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць, прычым з беларускім самавызначэннем», — падсумоўвае Ірэна. 

Ірэна Кацяловіч — беларускі кінакрытык, культурны журналіст, член Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI. Уваходзіла ў склад журы на кінафестывалях у Беларусі, Германіі, Харватыі, Польшчы. Працавала ў рэдакцыі «Нашай Нівы», цяпер працуе на тэлеканале «Белсат».

«Залаты глобус» — амерыканская кінапрэмія, якую з 1944 года ў Лос-Анджэлесе прысуджае Галівудская асацыяцыя замежнай прэсы за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах. Узнагарода ўручаецца кожны год у студзені па выніках галасавання каля 90 міжнародных журналістаў, яна лічыцца адной з самых прэстыжных у кінаіндустрыі і другой па значнасці пасля «Оскара».

Чытайце таксама: 

Беларуская журналістка ўвайшла ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Чым жыве беларускі кінапракат? Аналізуем афішу

6 беларускамоўных ютуб-каналаў, якія вы маглі прапусціць

Каментары

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →