Беларуская журналістка ўвайшла ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»
Беларуская журналістка Ірэна Кацяловіч стала членам журы 80-й кінапрэміі «Залаты глобус», якую штогод уручаюць у ЗША. Пра гэта яна напісала ў сябе ў фэйсбуку.
Ірэна Кацяловіч — кінакрытык, культуролаг і журналістка, супрацоўнічала з «Нашай Нівай» і «Белсатам», член Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ. Уваходзіла ў склад журы на кінафестывалях у Беларусі, Германіі, Харватыі, Польшчы.
«Залаты глобус» — амерыканская кінапрэмія, якая ўручаецца ў студзені за найлепшыя працы ў сярод кінафільмаў і тэлевізійных карцін. Узнагарода ўручаецца па выніках галасавання 90 міжнародных журналістаў, яна лічыцца другой па значнасці пасля «Оскара».
Так найлепшым драматычным фільмам 2021 года быў прызнаны вестэрн «Улада сабакі» Джэйн Кэмпіён, а найлепшым мюзіклам — «Вестсайдская гісторыя» Стывена Спілберга.
-
У сталічнай школе зафарбавалі размалёўкі на нацыянальную тэматыку. Не стала Купалы, Скарыны і Гусоўскага
-
У сацсетках усплыла карціна Бялыніцкага-Бірулі. Не ўсе вераць, што акадэмік мог маляваць так
-
«З задавальненнем сыграла б Калеснікаву». Святлана Зелянкоўская — пра новыя ролі, Міхалка і тое, як заваблівалі вярнуцца ў Беларусь
Каментары