Грамадства22

За тыдзень у Беларусі закрыліся 8 прыватных школ, яшчэ 12 атрымалі прадпісанні аб спыненні дзейнасці

За мінулы тыдзень у Беларусі закрыліся 8 прыватных школ, яшчэ 12 атрымалі прадпісанні аб спыненні дзейнасці. Такія вынікі праверак пасля інцыдэнту ў адной з прыватных школ сталіцы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 1». 

Школа «Смарт скул», дзе адбылося здарэнне 

У прыватнай школе «Смарт скул» 15 верасня здарыўся інцыдэнт з навучэнцамі, падчас якога адно дзіця пацярпела. Паводле слоў першага намесніка начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі Аляксандра Агафонава, у навучальнай установе не адразу выклікалі медыкаў пацярпелай дзяўчынцы і паспрабавалі пазбавіцца ад сведчанняў здарэння.

— Мела месца звычайнае без нагляду балаўство дзяцей на перамене ў класе паміж урокамі. Па неасцярожнасці зроблены стрэл шарыкам са спружыннага цацачнага пісталета, шкло, якое разбілася, параніла вока вучаніцы, — растлумачыў Агафонаў.

Галоўны доктар 4-й дзіцячай клінічнай лякарні г. Мінска Віталь Лужынскі запэўніў, што зроку дзіцяці нічога не пагражае. 

Што выявілі падчас праверак

Па словах дырэктара Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Міхаіла Мірончыка, ва ўстанове на занятках прысутнічаюць навучэнцы 1, 2 і 4 класа — усяго каля 25 чалавек. Пры гэтым дакументацыю для праверкі падаць няма каму: на месцы толькі педагогі і дзеці, а прадстаўнікоў адміністрацыі няма. Пры гэтым у Следчым камітэце ўдакладнілі, што кіраўніцтва «Смарт скул» частку дакументацыі знішчыла.

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец адзначыў, што частка прыватных навучальных устаноў сярэдняй адукацыі ў Беларусі падтрымліваюцца з-за мяжы і маюць аналагічныя філіялы, напрыклад, у Прыбалтыйскіх дзяржавах.

Вядома, гэта недапушчальна, каб замежныя дзяржавы якім-небудзь чынам умешваліся ў адукацыю і выхаванне нашага падрастаючага пакалення, — лічыць Іванец.

Што тычыцца школы «Смарт скул», кошт навучання ў ёй за месяц складаў 1200 рублёў, а правяральнікі нібыта выявілі ва ўстанове масу недахопаў.

Па словах начальніка ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Іны Камейша, праверка паказала: памяшканне, вызначанае як сталовая для навучэнцаў «Смарт скул», не адпавядала нормам, і таму сертыфікат гатоўнасці для гэтай навучальнай установы падпісаны не быў. Заснавальнік школы запэўніў, што заняткі не вядуцца, аднак аказалася, што «Смарт скул» увесь гэты час працавала. У школе выявілі і парушэнні санітарных норм.

Што будуць рабіць улады

Кіраўнік Міністэрства адукацыі Андрэй Іванец падкрэсліў, што на бягучым тыдні можа быць прыняты закон аб ліцэнзаванні прыватных навучальных устаноў, які дасць магчымасць навесці парадак у сферы прыватнай адукацыі ў Беларусі.

Між тым, яшчэ да здарэння з'явіліся паведамленні пра сарваны пачатак навучальнага года ў прыватных школах. Са школ, якія часова спынілі працу, адбыўся адток вучняў. Дзеці былі вымушаныя пераходзіць у іншыя школы, у тым ліку ў Мінскую міжнародную гімназію. Гэтая школа, заснаваная Ірынай Абельскай, былой лекаркай Аляксандра Лукашэнкі, меркаванай маці Колі Лукашэнкі.

Каментары2

  • Уже было
    26.09.2022
    лукашенко нужны не школы, а лагеря гитлер-югенда (лукашенко-югенда).
    лукашенко не единожды восхвалял гитлера и его политику.
  • Максим Дизайнер
    26.09.2022
    Все правильно. Зачем в концлагере умные и свободные дети.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →