Фінскія ўлады паведамілі 23 верасня аб «прынцыповым рашэнні» істотна абмежаваць уезд расіян у краіну з прычыны «сур'ёзнай шкоды міжнароднаму аўтарытэту Фінляндыі». Гаворка ідзе пра поўную забарону транзітнага праезду праз тэрыторыю Фінляндыі расіянам з шэнгенскімі візамі іншых краін і абмежаваннях на ўезд з «шэнгенам», выдадзеным фінскім пасольствам.
У паведамленні на сайце прэзідэнта Фінляндыі адзначаецца, што ў найбліжэйшыя дні будзе абмежаваны ўезд расійскіх турыстаў, будзе дазволена толькі наведванне сяброў і сваякоў. Акрамя таго, Фінляндыя абмяжуе і працэс выдачы віз грамадзянам Расіі.
Раней абмежавалі або цалкам забаранілі ўезд расіянам Літва, Латвія, Эстонія і Польшча. Такім чынам, магчымасць уезду ў Еўрасаюз па сушы для грамадзян Расіі цяпер зачыняецца амаль цалкам.
Акрамя таго, Еўрасаюз нядаўна адмяніў спрошчаны візавы рэжым з Расіяй.
Каментары