Свет11

У Пекіне адкрылі рэстаран беларускай кухні

Пра адкрыццё ў Пекіне рэстарана «Мінск», першай у Кітаі высокай ўстановы беларускай кухні, паведаміла прэс-служба пасольства Беларусі ў Кітаі.

Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва Юрый Сянько ўдзельнічаў 22 верасня ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця рэстарана. У сваёй прамове ён нагадаў, што сёлета Беларусь і Кітай адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпадносін, а з 1 ліпеня па 1 кастрычніка ў Кітаі праходзяць Дні культуры Беларусі.

У пасольстве лічаць, што кітайцы змогуць лепш зразумець традыцыі і асаблівасці беларускай культуры, калі паспрабуюць нацыянальную кухню. Акрамя таго, у пасольстве маюць намер «выкарыстаць патэнцыял кулінарнай дыпламатыі» для збліжэння народаў.

Установа знаходзіцца ў адным з буйных бізнэс-цэнтраў Пекінскай зоны тэхніка-эканамічнага развіцця. Якія менавіта стравы будуць у ёй падаваць — не ўдакладняецца.

Інтэр'ер рэстарана даволі стрыманы, галоўны яго акцэнт — нацыянальны беларускі арнамент. Таксама звяртае ўвагу, што ў афармленні шмат зялёных раслін і дрэва. А сталы сервіраваныя савецкімі «гранёнымі» шклянкамі.

Каментары1

  • дочка Макса Дизайнера
    23.09.2022
    ну хоць у Кітаі...
    і б-ч-б з вышыванкай, як я хачу...

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →